В адрес социального работника Веры Конышевой подопечные говорят много благодарных слов

Людзі і лёсы Общество

“Веласіпед новы  – цяпер я лятаю”
Напэўна, сацыяльны работнік павінен быць спрытным і энергічным – каб усё паспець; памяркоўным, умелым і мудрым – каб дагадзіць кожнаму з састарэлых. Названых рыс характару не займаць Веры Леанідаўне Конышавай з в. Пабеда. У адрас гэтага сацыяльнага работніка паступае шмат падзяк ад вяскоўцаў. “Вера Леанідаўна добра спраўляецца са сваімі абавязкамі, – расказала загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Ф. М. Сянькова. – Прычым, выконвае не толькі тыя работы, што ўваходзяць у яе абавязкі, але і ўсё тое, што папросяць састарэлыя. Яны клічуць Веру не інакш, як дачушка”.
З Верай Леанідаўнай мы сустрэліся на дарозе: сацыяльны работнік ехала ў вёску Марынкіна. “Веласіпед выдалі новы – цяпер я лятаю, – пахвалілася жанчына. – Да Марынкіна мне далекавата ісці – кіламетры чатыры будзе, а на веласіпедзе зручна і хутка”. Яшчэ Вера Леанідаўна абслугоўвае састарэлых у вёсках Лоўжа, Слабада, Пабеда. Прыносіць з магазіна неабходныя прадукты, варыць супы, прыбірае ў хаце, носіць ваду… Раз на тыдзень ездзіць да ўчастковага тэрапеўта ў Мікіціху, каб атрымаць для сваіх падапечных неабходныя лякарствы.
“Жыву па прынцыпу: спачатку зрабіць усё неабходнае сваім падапечным,  а потым – сабе, – усміхаецца Вера Леанідаўна. – Да кожнага стараюся знайсці свой падыход. Прызнацца, мне лягчэй у гэтым плане, бо сама ж мясцовая і кожнага ведаю з дзяцінства. І яны  ведаюць мяне”.
Пасля нашай размовы Вера Леанідаўна зноў паспяшалася на работу – яе прыходу з нецярпеннем чакалі састарэлыя ў Пабедзе.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №85 ад 04.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *