На контроле — поручения председателя райисполкома

Президент

На кантролі –  даручэнні старшыні райвыканкама
У першы панядзелак лістапада ў райвыканкаме адбылася пашыраная нарада, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны. На нараду былі запрошаны кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
У. П. Куранны пачаў размову з найбольш актуальных і вострых пытанняў, якія тычыліся выканання вытворчых паказчыкаў сельскагаспадарчымі і прамысловымі прадпрыемствамі, выплаты заработнай платы і іншых.
На нарадзе быў разгледжаны ход выканання пратакола даручэнняў старшыні райвыканкама. Кіраўнікі адпаведных службаў і арганізацый трымалі справаздачу па кожным кантрольным пытанні, удакладнялі тэрміны іх выканання.
Намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў паведаміў пра вынікі суботніка, які адбыўся 1 лістапада, расказаў пра ход праектавання і будаўніцтва чарговага жылога дома ў райцэнтры на  32 кватэры. Заробленыя на суботніку грошы (112 мільёнаў рублёў) будуць накіраваны на добраўпарадкаванне і развіццё населеных пунктаў, стварэнне твораў манументальнага мастацтва, архітэктурных формаў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава звярнула ўвагу кіраўнікоў сельсаветаў на навядзенне парадку з вулічным асвятленнем у сельскіх населеных пунктах.
Начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі паведаміў пра вынікі работы міліцыі за 10 месяцаў бягучага года. На фоне зніжэння цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, падлеткавай, групавой злачыннасці ў раёне адзначаны рост агульнай злачыннасці на 9%. Асноўную лічбу даюць крадзяжы маёмасці як арганізацый, так і грамадзян.
Начальнік РАНС А. І. Сасновіч засяродзіў увагу на пажарнай бяспецы. На мінулым тыдні ў раёне адбыўся адзін пажар – загарэлася лазня ў вёсцы Андрэева на наступны дзень пасля прапальвання.
На нарадзе былі агучаны пытанні па выкананні раённага бюджэту, збору падаткаў і іншыя.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №85 ад 04.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *