С 1 декабря зимняя резина обязательна

Безопасность Общество

Зімовыя шыны – абавязкова
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 483 ад 13 кастрычніка 2014 года з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай  масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон  павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.
Нагадваем, што зімовыя шыны павінны быць маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры або знакамі “M+S”,  “M.S”,  “M  S” або  “Allseasons”. Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах.
Калі параўноўваць тармазны шлях двух аўтамабіляў, то пры руху ў 80 кіламетраў у гадзіну тармазны шлях аўто з зімовымі шынамі складзе 70 метраў, а машына з летняй працягвае рухацца з хуткасцю 49 км/гадз і да поўнага прыпынку паспявае прайсці яшчэ 42 метры.
Розніца ў тармазным шляху тлумачыцца тым, што летнія і зімовыя пакрышкі маюць рознае счапленне з дарожным пакрыццём. Гэта абумоўлена саставам гумавай сумесі і малюнкам пратэктара. Зімовыя шыны больш эластычныя і захоўваюць свае якасці нават у моцны мароз.
Пры тармажэнні на вельмі слізкай дарозе не заўсёды дапамагаюць нават звычайныя зімовыя шыны. У такім разе рэкамендуюцца шыпованыя шыны. Аднак трэба памятаць, што перавага шыпоў прападае пры руху па асфальтабетонным пакрыцці і рыхлым снезе.
За невыкарыстанне зімовых шын у Беларусі пачнуць штрафаваць з 16 студзеня 2015 года, бо менавіта з гэтай даты ўступяць у сілу адпаведныя змяненні ў Правілы дарожнага руху. Штраф складзе 0, 5 базавай велічыні.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №87 ад 11.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *