Как предупредить вовлечение подростков в сети наркодилеров

Закон Общество

“Лёгкія грошы” могуць быць толькі крымінальнымі

Праблема захоўвання, ужывання і збыту наркотыкаў у вобласці вельмі актуальная.

«Летась у раёне не было зарэгістравана такіх выпадкаў, – расказаў оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Аляксандр Мікулевіч. – Але ж наогул абстаноўка на Віцебшчыне напружаная. У мінулым годзе па вобласці выяўлена 210 злачынстваў, звязаных са збытам наркатычных сродкаў (+30 да ўзроўню 2022 года). Была прыпынена дзейнасць пяці арганізатараў інтэрнэт-магазінаў, перакрыта пяць каналаў паступлення наркотыкаў. Усяго ў 2023 год-зе з незаконнага абароту канфіскавалі 93 кілаграмы наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў (у 2022 г. – 25,4 кг)».

У незаконную дзейнасць уцягваюць непаўналетніх. Так, у мінулым годзе ў вобласці было затрымана 8 непаўналетніх за захоўванне і збыт наркотыкаў, яны з’яўляліся закладчыкамі і працавалі на інтэрнэт-магазіны.

Што рабіць, каб дзеці не звязаліся са збытам наркотыкаў?

«Бацькам трэба сачыць, з кім перапісваюцца іх сыны і дочкі, што пішуць у пошукавых сістэмах, раяць супрацоўнікі. Трэба мець на ўвазе, што нарказбытчыкі выкарыстоўваюць для фатаграфавання тайнікоў з закладкамі дадаткі, якія дазваляюць наносіць на фота геаграфічныя каардынаты. Згадзіцеся, што ў звычайным жыцці такія дадаткімала каму патрэбныя.

А ўвогуле з дзецьмі наконт інфармавання іх пра шкоду наркотыкаў,небяспеку і па-каранне павінны працаваць усе: бацькі, настаўнікі, міліцыянеры. Падлеткі часцей становяцца закладчыкамі з мэтай зарабіць грошай. Таму варта тлумачыць, што трэба асцерагацца прапаноў “лёгкіх грошай” – ніхто не адмяняў народную мудрасць пра бясплатны сыр у мышалоўцы. Дзеці павінны ведаць і ўсведамляць, што за захоўванне наркотыкаў без мэты збыту адказнасць наступае з 16 гадоў (абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі ад двух да пяці гадоў), за распаўсюджванне наркотыкаў – з 14 гадоў (пазбаўленне волі ад трох да васьмі гадоў са штрафам або без штрафу)».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *