Лучшей среди городских и районных газет области названа «Герой працы»

Новости

Высокая ацэнка абласной ДАІ
Ва ўпраўленні ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама прайшоў вучэбна-метадычны збор супрацоўнікаў ДАІ ўсіх раёнаў вобласці па тэме “Узаемадзеянне  супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі з раённымі і гарадскімі СМІ”. На вучэбна-метадычны збор запрасілі і карэспандэнта “Герой працы”.
Пра супрацоўніцтва раённых газет з ДАІ расказала начальнік аддзела агітацыі і прапаганды  ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама А. Ю. Сярогіна.
В. а. начальніка ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама У. А. Банадысенка расказаў пра дарожную абстаноўку ў вобласці, адзначыў, што за апошнія дзесяць гадоў назіраецца зніжэнне колькасці ДТЗ. І ў гэтым, падкрэсліў Уладзімір Аляксандравіч, заслуга не толькі дарожна-патрульных інспектараў і работнікаў упраўлення ДАІ, але і сродкаў масавай інфармацыі. У першую чаргу – раённых газет. Менавіта праз іх дазнаюцца пра памылкі вадзіцеляў, пра ДТЗ у раёнах і вобласці, пра рэкамендацыі дзяржаўтаінспектараў пры руху ў галалёд ці моцны снег. “Сродкі масавай інфармацыі – наш надзейны  памочнік у прафілактычнай рабоце, у інфармаванні насельніцтва пра змяненні ў Правілах дарожнага руху”, – адзначыў Уладзімір Аляксандравіч.
Да нашага гонару,  па супрацоўніцтву з ДАІ самай лепшай сярод гарадскіх і раённых газет вобласці была названа   газета “Герой працы”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №87 ад 11.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *