Гарэлі хлявы ва Ужляціне і лесапасадкі ля Лескавіч

Новости Происшествия Экология

Гарэлі хлявы ва Ужляціне і лесапасадкі ля Лескавіч

23 красавіка, у аўторак, у 22.29 на пульт кіравання РАНС паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Ужляціна Светласельскага сельсавета. У выніку пажару адзін хлеў згарэў, у другім знішчаны дах, пашкоджаны столевае перакрыцце і сцены.  Прычына пажару ўстанаўліваецца.
У гэты ж дзень паміж Шумілінам і Лескавічамі адбылося ўзгаранне лесапасадкі. У выніку пажарам пашкоджаны лясныя насаджэнні на агульнай плошчы 0,02 га. Да ліквідацыі надзвычайнага здарэння былі прыцягнуты падраздзяленні райаддзела па надзвычайных сітуацыях і работнікі лясніцтва.
Акрамя гэтага, 23 красавіка адбылося ўзгаранне сухой расліннасці па вуліцы Паўночнай у райцэнтры.
За парушэнні патрабаванняў Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафаў. У некаторых выпадках згодна з Крымінальным кодэксам прадугледжана і крымінальная адказнасць.
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2019 г.