В Шумилино в честь Октябрьской революции организовали гулянья в народном стиле

Актуалии Культура Общество

Гулянні ў народным стылі
Кастрычніцкая рэвалюцыя як гістарычная падзея з’яўляецца вельмі неадназначнай. Нехта бачыць у ёй бальшавіцкі пераварот, які спыніў дэмакратычнае развіццё Расійскай дзяржавы, нехта падзею, якая паўплывала на ўвесь свет. Многія дзяржавы – былыя рэспублікі Савецкага Саюза адмянілі і нават забаранілі святкаваць гэтую дату. Наша краіна захавала гістарычную дату 7 лістапада ў дзяржаўным календары. І гэта не выпадкова. З Кастрычніцкай рэвалюцыяй звязаны спадзяванні нашых дзядоў на лепшае жыццё. З ёй звязана станаўленне беларускай дзяржаўнасці, развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, нацыянальнай культуры. Без яе было б немагчыма многае станоўчае ў жыцці беларускага народа. Так, адначасова за гэтай гістарычнай падзеяй стаіць і крывавая грамадзянская вайна, і рэпрэсіі, якія адбываліся пасля, іншыя трагічныя падзеі ў гісторыі краіны. І вызначыць цяпер, чаго больш звязана з Кастрычніцкай рэвалюцыяй – добрага ці благога, немагчыма. Але гэта наша гісторыя, гэта нашы дзяды і бацькі рабілі яе, нам працягваць іхнія справы. Пра гэта нагадала старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава ў выступленні на святочным мерапрыемстве з нагоды дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яна расказала пра дасягненні Шуміліншчыны ў сацыяльна-эканамічным развіцці, павіншавала прысутных і ўсіх жыхароў раёна са святам.
А пасля афіцыйнай часткі адбыўся святочны канцэрт, на якім работнікі культуры раёна прадставілі новую праграму. Данінай памяці гістарычнай даце прагучала ў выкананні салістаў групы “Шанс” “Таварыш Песня”. А потым шырокім патокам паліліся песні і танцы, прыпеўкі і музыка. Вакальная група народнага хору “Світанак”, народны фальклорны калектыў “Гульбічы”, народны ансамбль народнай музыкі “Гарэзнікі”, вакальная група “Залаты ўзрост” народнага клуба “Ветэран”, народны сямейны ансамбль “Забава”, салісты, танцавальныя калектывы Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры, раённага цэнтра культуры, узорная студыя “Асарці” прадставілі на суд гледачоў новыя песні і танцавальныя нумары, якія былі сустрэты гарачымі апладысментамі.
У фае раённага цэнтра культуры, дзе праходзіла мерапрыемства, былі арганізаваны выставы раённага Дома рамёстваў, а таксама гісторыка-краязнаўчага музея і цэнтральнай бібліятэкі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №87 ад 11.11.2014 г.



1 комментарий по теме “В Шумилино в честь Октябрьской революции организовали гулянья в народном стиле

  1. Малайцы, добры канцэрт, свае, родныя, беларускія калектывы выступілі, і любімыя песні прагучалі. Так трымаць!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *