На сессиях Шумилинского районного Совета депутатов рассмотрены самые актуальные вопросы

Актуалии Президент

На сесіях разгледжаны самыя актуальныя пытанні
На бягучым тыдні пачаліся сустрэчы дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання з выбаршчыкамі ў сваіх выбарчых акругах.
У Мікіціхінскай сярэдняй школе сустрэчу правяла дэпутат па Мазурынскай выбарчай акрузе № 23,  старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Ірына Мікалаеўна пачала размову з інфармацыі аб выкананні пытанняў, якія ставіліся жыхарамі аграгарадка Мікіціха ў ходзе дзён работы з насельніцтвам, дзён інфармавання, сустрэч з кіраўніцтвам раёна. Практычна усе ўзнятыя пытанні вырашаны. Гэта канкрэтныя праблемы, якія хвалююць вяскоўцаў, таму да іх павышаная ўвага.
І. М. Новікава расказала, што за сем месяцаў, якія працуюць мясцовыя Саветы дэпутатаў, праведзена 7 сесій раённага Савета, 8 пасяджэнняў прэзідыума райсавета, па тры сесіі правялі сельскія Саветы дэпутатаў. На разгляд сесій выносіліся найбольш актуальныя пытанні жыцця. Так, на адной з першых сесій напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі  было разгледжана пытанне аб выкананні Дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Патрабаваннем жыцця  было выклікана абмеркаванне хода выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Дэпутаты раённага Савета разглядалі пенсійнае забеспячэнне і медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, іншыя важныя для кожнага з жыхароў раёна пытанні.
Ірына Мікалаеўна падрабязна спынілася на сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў раёне, расказала пра поспехі, не абмінула і праблемы ў эканоміцы раёна. Яна засяродзіла ўвагу прысутных на неабходнасць  не атрымліваць, а зарабляць заработную плату. Гэта патрабаванне і Прэзідэнта Беларусі А. Р. Лукашэнкі, і кіраўніцтва раёна. На канкрэтным прыкладзе мясцовай гаспадаркі паказала сувязь вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі з зарплатай.
Адзін з удзельнікаў сходу задаў пытанне: “Чаму ў раёне няма СТА, на якой можна было б праходзіць дзяржтэхагляд?” І. М. Новікава паведаміла пра перспектывы развіцця малога бізнесу, у тым ліку і ў сферы аўтасэрвісу, і выказала ўпэўненасць, што магчымасць прайсці тэхагляд у сваім раёне хутка з’явіцца і ў шумілінскіх аўтаўладальнікаў. Яна расказала і пра планы будаўніцтва АЗС у Мікіцісе – а гэта новыя працоўныя месцы, дадатковыя зручнасці для мясцовых жыхароў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў адной з першых правяла справаздачу перад выбаршчыкамі. На працягу месяца сустрэчы з жыхарамі раёна правядзе кожны дэпутат.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў № 88 ад 14.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *