Шумилино: спорт

Спорт, туризм

Міні-футбол
Шумілінская каманда падала заяўку на альтэрнатыўную лігу чэмпіянату г. Віцебска па міні-футболе. У спаборніцтвах прымуць удзел 16 каманд,  закончыцца чэмпіянат у красавіку.
Перад стартам у альтэрнатыўнай лізе “Шуміліна” правяло добрую падрыхтоўку. На абласным турніры па міні-футболе, які прайшоў у Гарадку, нашы землякі занялі другое месца. На рахунку “Шуміліна” дзве перамогі з лікам 3:1 над віцебскімі камандамі і пройгрыш гарадоцкім футбалістам (1:3). Лепшым бамбардзірам каманды з трыма забітымі галамі стаў Андрэй Мазанкоў. Добрую гульню на турніры паказалі варатар Сяргей Гоманаў і палявыя ігракі Аляксандр Яцэнка і Аляксандр Храпавіцкі.
“Шуміліна” сыграла дзве таварыскія гульні – дамашнюю і гасцявую – супраць каманды з Гарадка. У абедзвюх сустрэчах перамогу святкавалі шумілінскія футбалісты.
Апошняй “рэпетыцыяй” перад стартам у альтэрнатыўнай лізе стала хатняя таварыская гульня супраць наваполацкага “Нафтахіміка”, якая прайшла на мінулым тыдні. З лікам 12:7 мацней былі гаспадары. На апошнім рубяжы надзейна стаяў галкіпер Аляксандр Пушноў, сярод ігракоў можна вылучыць Аляксандра Буланава і Аляксандра Архіпава.
Баскетбол
У СШ №2 прайшоў турнір па баскетболе, прысвечаны ўтварэнню раённай арганізацыі ГА БРСМ. Арганізавалі турнір райкам ГА БРСМ і ФСК “Здароўе”. За перамогу змагаліся каманды пярвічных арганізацый СШ №1, СШ №2 і РАНС. На рахунку кожнай каманды па перамозе. Для вызначэння пераможцы прыйшлося падлічваць забітыя і прапушчаныя ачкі. Лепшая розніца была ў каманды РАНС.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 89 ад 18.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *