Спрашивали — отвечаем: плёнка — бесплатно, а за пакеты нужно платить

Общество

Пыталіся? Адказваем: плёнка – бясплатна,  а за пакеты трэба плаціць
Апошнім часам на тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама пачасціліся пытанні па плаце за ўпакоўку тавараў у магазінах райспажыўтаварыства. Адказ на звароты грамадзян па названым пытанні дае намеснік старшыні райвыканкама В. В. Доктараў:
“У сувязі з тлумачэннямі Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, што “прадавец абавязаны перадаць пакупніку тавары ў тары ці ўпакоўцы, за выключэннем тавараў, якія па сваім характары не патрабуюць упакоўкі, у тару ці ўпакоўку. Пры гэтым тавары перадаюцца пакупніку ва ўпакаваным выглядзе без дадатковай платы за ўпакоўку, від якой вызначаецца прадаўцом. Выключэнне зроблена толькі для ўпаковак тартоў, набораў пірожных, напіткаў у разліў, цана якіх уключаецца ў рознічную цану тавараў”, у пакупнікоў узніклі пытанні па рэалізацыі ўпакоўкі арганізацыямі гандлю.
Як гэта было прадугледжана і раней дзеючымі аналагічнымі правіламі, прадавец абавязаны перадаць пакупніку тавар у бясплатнай упакоўцы. Пры гэтым прадавец мае права вызначыць, будзе гэта папера, поліэтыленавы пакет, плёнка харчовая, кантэйнер, ланч-бокс ці іншая ўпакоўка.
Па інфармацыі Шумілінскага райспажыўтаварыства, упаковачным матэрыялам у магазінах райспажыўтаварыства з’яўляецца ўпаковачная плёнка. Пакет фасовачны, пакет з ручкамі рэалізуюцца ў магазінах райспажыўтаварыства як тавар.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 90 ад 21.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *