Депутаты Шумилинского районного Совета продолжают встречи в трудовых коллективах

Актуалии Президент

Справаздачы дэпутатаў: няма падставы расслабляцца
У чацвер з калектывамі паштавікоў, сувязістаў і работнікаў Белдзяржстраху правялі сустрэчу дэпутаты раённага Савета дэпутатаў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў (дэпутат па Луначарскай выбарчай акрузе №1) і намеснік начальніка РАУС Ю. А. Арлоў (дэпутат па Валадарскай выбарчай акрузе №4).
У сваім выступленні А. М. Зайцаў закрануў многія пытанні. Анатоль Мікалаевіч агучыў перад прысутнымі дэмаграфічную сітуацыю на Шуміліншчыне па выніках 10 месяцаў бягучага года, прывёў аператыўную статыстыку, расказаў пра планы па жыллёваму будаўніцтву, расказаў пра некаторыя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
Ён засяродзіў увагу на пытаннях узроўню і якасці аказваемых насельніцтву раёна паслуг. “Зразумела, што адмоўную ролю тут адыграла рэструктурызацыя і раённай пошты, і сувязі, – падкрэсліў А. М. Зайцаў.– Тым не менш гэта не дае падставы расслабляцца. Чалавек мае поўнае права атрымліваць спаўна тое, за што ён заплаціў, атрымліваць паслугі якасныя, своечасовыя.” Як заўважыў Анатоль Мікалаевіч, сфера паслуг як ніякая іншая ўплывае на настрой насельніцтва, на фарміраванне аўтарытэту мясцовай улады.
Ю. А. Арлоў у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на крымінагеннай сітуацыі ў раёне. Непакоіць рост злачыннасці: за 10 месяцаў года ў раёне здзейснена 240 злачынстваў (на 20 больш, чым летась). Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у вобласці. Павялічылася колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку (159 супраць 134 у 2013 г.). Асноўны рост склалі крадзяжы – 123 (таксама недзе на 20 больш, чым летась). Аляксей Юр’евіч пераканаўча прасіў быць пільнымі, асцярожнымі, законапаслухмянымі, асабліва на дарогах, дзе сітуацыя таксама складаная.
Удзельнікі сходу мелі магчымасць задаць дэпутатам райсавета свае пытанні, узняць хвалюючыя праблемы. У прыватнасці, было зададзена пытанне, якое, між іншым, хвалюе зараз многіх: што рабіць са зграямі бадзяжных сабак? Жывёлы развялося так многа, што дарослым дамоў з работы ісці страшна, не гаворачы пра дзетак. Малодшыя школьнікі наогул адмаўляюцца па гэтай прычыне хадзіць адны раніцай у школу.
А. М. Зайцаў адзначыў, што пытанне слушнае, злабадзённае, і яго трэба неадкладна вырашаць адказнай, упаўнаважанай заканадаўствам арганізацыі – УП ЖКГ.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 90 ад 21.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *