Сенаж — в стрейч-плёнку: Из опыта ОАО»Ловжанское» Шумилинского района

Актуалии Экономика

Кармы рыхтуем па-сучаснаму

Здаецца, тэхналогія нарыхтоўкі сенажу выпрацавана гадамі: скошванне травы, правяльванне, здрабненне, дастаўка зялёнай масы ў траншэю з наступнай трамбоўкай. Але, як сцвярджаюць аграномы, нарыхтоўка сенажу ў стрэйч-плёнцы – гэта яшчэ лепш.

Выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Лаўжанскае” Васіль Сцяпанавіч Селязнёў прывёў аргументаваныя наконт гэтага довады: такі корм для жывёлы больш карысны, бо ў ім захоўваюцца неабходныя вітаміны і мікраэлементы, эканоміцца паліва на трамбоўцы і адвозцы. Разам з гэтым  сабекошт сенажу, укручанага ў плёнку, застаецца высокім. Але ж, яго якасць і спажыўнасць апраўдваюць затраты і грошы вяртаюцца за кошт прыбаўлення надояў і прываг.
Прэс-падборшчык-упакоўшчык па нарыхтоўцы сенажу ў плёнку ёсць толькі ў ААТ “Лаўжанскае”. На гэтай тэхніцы не першы год працуе вопытны механізатар Ігар Барысевіч, робіць па сто рулонаў за дзень. Вынікі ягонай працы мы пабачылі за Мікіціхай: поле, усыпанае сянажнымі рулонамі ў белай плёнцы, выглядала асабліва прыгожым.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №52 ад 07.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *