XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве

Актуалии

XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве

Старажытны Янаў – цяпер горад Іванава Брэсцкай вобласці – у першыя выхадныя восені стане галоўнай пляцоўкай юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства.

Лейтматывам знакамітага форуму ў гэтым годзе стане тэма малой радзімы.

У рамках свята плануецца насычаная культурная праграма: урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі; міжнародны круглы стол літаратараў, на які запрошаны пісьменнікі з 15 краін; фестываль кнігі і прэсы; фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце «Буквара», выдадзенага беларусамі.

Таксама пройдуць «Іванаўскія чытанні» – навукова-практычная канферэнцыя, што арганізуецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Часткай Дня беларускага пісьменства стане «Дарога да святынь» – рэспубліканская навукова-асветная экспедыцыя з жыватворным агнём ад Труны Гасподняй.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *