Работа с населением – о выполнении проблемных вопросов, поднятых в ходе подворного обхода в Мишневичском и Сиротинском сельсоветах

Актуалии Президент Сельское хозяйство

Пасля падворнага абходу ў Мішневіцкім і Сіроцінскім сельсаветах
У ходзе Дня работы з насельніцтвам і падворнага абходу ў Мішневіцкім і Сіроцінскім сельсаветах, якія прайшлі ў маі, паступіў шэраг пытанняў ад вяскоўцаў. Многія пытанні вырашаны.
У Мішневіцкім сельсавеце:
КУСГП “Мішневічы” аказала дапамогу жыхарам сельсавета ў апрацоўцы прысядзібных участкаў. Штодэкадна бяруцца пробы малака на аналіз.
У аграгарадку Мішневічы выкананы работы па падсыпцы трубапераезду па вуліцы Тэхнічнай, праведзены работы па прамыўцы воданапорнага рэзервуару, пробы вады накіраваны на аналіз у РЦГЭ.
У вёсцы Сураўні абсталявана пандусам лесвічная пляцоўка ў д. 2 па вуліцы Цэнтральнай.
Адноўлена дарога да грамадзянскіх могілак у в. Ставіца. Праведзены рамонтныя работы дарогі ў в. Жданоўка, падсыпана дарога Валатоўкі-Грабянцы.
У Сіроцінскім сельсавеце:
У аграгарадку Слабада пракапаны канал для водаадвядзення па завулках Садоваму і Палявому, выраўнены грунт пасля правядзення рамонту водаправоду па вуліцы Першамайскай.
У вёсцы Сіроціна абмежаваны доступ у пустуючыя кватэры дома №29 па вуліцы Герасіменкі і ў пустуючы адміністрацыйны будынак.
Жыхарам дамоў сядзібнага тыпу ў аграгарадку Слабада і вёсцы Сіроціна растлумачаны парадак выканання і аплаты работ па адпампоўванню каналізацыйных калодзежаў.
ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” у квартале 39 Шумілінскага лясніцтва (у 5 км ад в. Сіроціна) адвёў дзялянку для саманарыхтоўкі дроў насельніцтвам у аб’ёме 280 куб. м.
Падсыпаны ўчастак дарогі ў в. Сянькова, пракладзена водаадводная труба на дарозе ў в. Грабніца.
На грамадзянскіх могілках у в. Грабніца засыпана пяском яма, выдалены 3 аварыйныя дрэвы, наведзены агульны парадак.
Астатнія пытанні знаходзяцца на кантролі.
Л. А. ГАЎРЫЛЕНКА, старшыня Мішневіцкага сельвыканкама,
В. А. ПАСТАРНАКОВА, старшыня Сіроцінскага сельвыканкама.
Надрукавана ў №51 ад 29.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *