22 декабря — День энергетика

Актуалии Новости Экономика

Сёння – Дзень энергетыка

Паважаныя работнікі электрычных сетак, энергазбыту, энерганагляду
Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Наша жыццё немагчыма без цяпла і святла, без электрычных прыбораў, якія ствараюць чалавеку камфорт, зручнасць і  ўтульнасць на рабочым месцы і дома. Бесперабойнае энергазабеспячэнне з’яўляецца адной з важнейшых умоў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і раёна, рэалізацыі вытворчых праектаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай гаспадарцы і сацыяльнай сферы, іншых галінах.
Адказнасць і надзейнасць – якасці людзей, якія звязалі сваё жыццё з прафесіяй энергетыка.
Ад усёй душы дзякуем вам за добрасумленную працу і віншуем з прафесійным святам – Днём энергетыка.
Моцнага вам здароўя, удачы, дабрабыту і шчасця! Няхай самай надзейнай апорай ў вашым жыцці застаюцца  сям’я, родныя і сябры, а ваш дом будзе напоўнены цяплом і святлом!.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №99 ад 22.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *