Встреча в шумилинской районной организации БелТИЗ

Общество

Размова за кубкам чаю
Напярэдадні Міжнароднага дня сляпых, які адзначаецца 13 лістапада, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сябры раённай арганізацыі “Беларускага таварыства інвалідаў па зроку” (БелТІЗ) правялі сустрэчу.
На пачатку мерапрыемства навінамі падзялілася старшыня раённай арганізацыі Г. Ф. Маркава, якая нядаўна ўдзельнічала ў рабоце абласнога семінара БелТІЗ. Галіна Фёдараўна спынілася на новай праграме па безбар’ерным асяроддзі, якая распрацоўваецца ў Беларусі на бліжэйшыя пяць год. “Сёння немагчыма ўявіць наша жыццё без інтэрнету, – адзначыла Г. Ф. Маркава. – Мы, інваліды па зроку, не павінны адставаць ад часу. І арганізацыя ўсяляк гэтаму садзейнічае. Так, напрыклад, сябры БелТІЗу маглі набыць смартфоны са скідкай. А нядаўна ў арганізацыі з’явілася і сваё інтэрнет-радыё – “Радыё БелТІЗ”. Шмат гаварылася і пра рэабілітацыйны цэнтр таварыства.
Прысутныя атрымалі аправы, якія выдзеліла абласная арганізацыя. Завяршылася мерапрыемства чаяваннем.
У планах раённай арганізацыі БелТІЗ – экскурсія ў  Пяценку.
Алесь СЛАВІН.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *