Шумилинские новости

Новости

Шумілінскія навіны
Умацаванне мастоў

У вёсках Пагіршчына і Брыцікі ў сувязі з будаўніцтвам Полацкай ГЭС вядзецца ўмацаванне мастоў  – бетаніруюцца апорныя стойкі. Гэтай работай займаюцца спецыялісты Лепельскай ПМК, паведаміў рэдакцыі старшыня Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіч.
Рамонт дарогі
У в. Зямцы работнікі УП ЖКГ правялі падсыпку і грэйдзіраванне дарогі, у а.-г. Слабада сіламі ДРБУ-204 праведзены ямачны рамонт дарогі. На гэтыя патрэбы, па падліках старшыні Сіроцінскага сельвыканкама С. У. Каржуева, пайшло каля 17 мільёнаў рублёў бюджэтных грошай.
Канцэрт на даму
Работнікі аўтаклуба раённага Цэнтра культуры сумесна з работнікамі Слабадскога СДК правялі канцэрт на даму ў в. Сянькова Сіроцінскага сельсавета. Свой дом для правядзення канцэрта прадаставіла ветэран працы, старэйшына вёскі Лявонава Е. С.
Наперадзе – абласны конкурс
Жыхару в. Грабніца В. Л. Загацкаму ўручана грамата раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў за ўдзел у  раённых конкурсах мастацкай самадзейнасці, расказала нам старшыня раённай арганізацыі Л. М. Нагібава.
Дарэчы, Віктар Лук’янавіч зараз рыхтуе песні да абласнога агляду-конкурсу “Глядзі на мяне, як на роўнага”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *