Спорт-дайджест

Новости Спорт, туризм

Біятлон
У аўстрыйскім Аберцільхе разыгрываўся кубак Альп па біятлоне.
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якую ўваходзілі дзяўчынкі, выступала наша зямлячка Марыя Колесень. У першай гонцы – спрынце – Марыя на агнявых рубяжах зрабіла пяць промахаў і заняла выніковае 22-е месца. У гонцы праследавання біятланістка на чатырох рубяжах прамахнулася толькі адзін раз, у выніку чаго змагла “скокнуць” на сёмую пазіцыю.
Валейбол
У суботу ў ДЮСШ прайшоў традыцыйны пераднавагодні валейбольны турнір сярод мужчын.
За перамогу змагаліся каманды “Здароўе-1”, “Здароўе-2”, ПМК-70 і калектыў з Віцебскага раёна. Тры каманды набралі аднолькавую колькасць балаў (па дзве перамогі і аднаму пройгрышу), і толькі па дадатковых паказчыках была вызначана прызавая тройка: першае месца – “Здароўе-2” (Канстанцін Мончык, Станіслаў Прасветаў, Дзмітрый Суханаў, Яўген Завадскі, Дзмітрый Байдакоў і Уладзіслаў Саламаха), другое месца – Віцебскі раён, трэцяе – “Здароўе-1”.
* * *
На мінулым тыдні прайшло першынство вобласці па валейболе сярод дзяўчынак 1997 года нараджэння і маладзей.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел восем каманд. Гонар нашага раёна абаранялі дзяўчынкі, якіх трэніруе Людміла Харкавец. У сваёй падгрупе нашы зямлячкі прайгралі наваполацкім і віцебскім валейбалісткам і выйгралі ў каманды з Бешанковічаў. У матчы за пятае месца шумілінскія спартсменкі былі мацней за пастаўскую каманду. Лепшымі ў складзе былі Ганна Белавусава, Кацярына Дунец, Дар’я Новікава і Алена Вараб’ёва.
Баскетбол
У райцэнтры прайшоў розыгрыш кубка раёна па баскетболе сярод школьнікаў.
За перамогу сярод дзяўчынак змагаліся пяць каманд. Прызавая тройка наступная: першае месца – СШ №1 (Валерыя Акуневіч, Алена Жыжова, Інга Пракопчык, Таццяна Літоўка, Кацярына Дунец, Уладзіслава Рудова і Алена Аўсяннікава; настаўнікі фізкультуры А. В. Асташонак, Г. М. Садохін і С. М. Лісейцаў), другое месца – Мікіціхінская школа (А. Я. Асташонак), трэцяе – Обальская школа (П. В. Ганушчанка, Г. В. Шаракоў).
Дзевяць школ выставілі свае каманды на турнір сярод хлопчыкаў, прычым СШ № 1 – два саставы. Першае і другое месцы дасталіся камандам з СШ №1 (настаўнікі фізкультуры А. В. Асташонак, Г. М. Садохін і С. М. Лісейцаў). Перамогу атрымала каманда, за якую выступалі Яўген і Станіслаў Голубевы, Павел Трафімаў, Арцём Масько, Уладзіслаў Барадулін, Дзмітрый Арлоў і Павел Барысаў. Трэцяе месца ў баскетбалістаў Мікіціхінскай школы (А. Я. Асташонак).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *