Информационная группа райисполкома встретилась с учениками и учителями Ловжанской базовой школы

Актуалии Президент

Кім быць і як вучыць у школе?..
Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, наладзіла сустрэчу з вучнямі, настаўнікамі і тэхперсаналам Лаўжанскай базавай школы. Дырэктар установы Ю. М. Мясаедаў пасля таго, як пазнаёміў калектыў з шаноўнымі гасцямі, агучыў парадак дня сустрэчы. Спачатку пройдзе прафарыентацыя  з вучнямі старэйшых класаў, затым – непасрэдна Дзень інфармавання.
І. М. Новікава давала слова членам групы,  каб тыя расказалі пра спецыфіку сваёй работы, азнаёмілі вучняў з асаблівасцямі прафесіі, дзе яе можна атрымаць. Такім чынам была дадзена  кароткая характарыстыка прафесіі супрацоўніка па надзвычайных сітуацыях, настаўніка, журналіста, спецыяліста сельскай  гаспадаркі, работніка камунальнай службы, медыка, сувязіста. Інфармацыі было шмат, зараз слова – за самімі выпускнікамі.
Другім пытаннем парадку дня работы стаяў аналіз дэмаграфічнай сітуацыі, медыцынскае абслугоўванне насельніцтва раёна. Перш чым прыступіць да разгляду агучанай праблемы, І. М. Новікава давяла да калектыву школы  справаздачу аб рабоце прэзідыума райсавета, сесій і самой як дэпутата раённага Савета па Мазурынскай выбарчай акрузе № 23, спынілася на сітуацыі з рынкам працы ў раёне, засяродзіла ўвагу на сацыяльна-эканамічным развіцці Шуміліншчыны. Адзначыла, што па некаторых паказчыках у развіцці сельскай гаспадаркі раён займае ў рэспубліцы  становішча ў ніжніх радках зводкі і, прымаючы да ўвагі, што сустрэча адбылася з педагогамі, ахарактарызавала рэйтынг школ у разрэзе раёнаў і вучэбных дысцыплін. Тут, дарэчы, раён выбіваецца з ліку адстаючых, трапляе ў разрад лепшага па выкладанні і якасці ведаў хіба адна геаграфія.
З аналізам дэмаграфіі і медыцынскага абслугоўвання ў раёне выступіў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. М. Саковіч.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2014 г.



1 комментарий по теме “Информационная группа райисполкома встретилась с учениками и учителями Ловжанской базовой школы

  1. «…раён выбіваецца з ліку адстаючых…»
    Вось таму і едуць дзесяткі кіраўнікоў з заробкамі па 10-15 мільёнаў, каб расказаць настаўнікам (з заробкамі ў 3-4 мільёны), як трэба правільна працаваць, каб усім здавалася, што жывём мы о-го-го як.
    Школы зачыняем, раён вымірае, а нам трэба ўсім «очкі втереть», што правільным шляхам ідзём.
    Вайны-то няма!!! Гэта — галоўны аргумент у такіх выступоўцаў.
    Так, вайны няма, але ж страты большыя і страшнейшыя, чым на вайне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *