Агульная рыса добрага кіраўніка — інтарэс да розных бакоў жыцця

Тема недели

Радзькоў: агульная рыса добрага кіраўніка — інтарэс да розных бакоў жыцця

Адказваючы на пытанне аб якасцях, неабходных патэнцыяльнаму кіраўніку, Аляксандр Радзькоў вылучыў менавіта гэту. «Калі чалавек праяўляе жывы, актыўны інтарэс да розных бакоў жыцця, то з яго дакладна атрымаецца кіраўнік. Напрыклад, каб стаць аўтарытэтным кіраўніком, ты павінен перш за ўсё быць выдатным спецыялістам у сваёй прафесіі, інакш за табой не пойдуць людзі, не будуць табе давяраць. А любая справа лягчэй даецца таму, каму яна цікавая. Не кажучы ўжо аб эрудыцыі», — растлумачыў ён.

Безумоўна, ёсць катэгорыя і тых, каму камунікацыі і здольнасці арганізаваць людзей даюцца з дзяцінства, ад прыроды альбо дзякуючы адказнаму выхаванню ў сям’і і школе. Але каб малады чалавек усвядоміў гэта, яму трэба даць магчымасць паспрабаваць, даведацца, ці можа ён арганізаваць, пераканаць. Для гэтага ёсць рэалізацыя ў грамадскіх арганізацыях, якія прадастаўляюць магчымасць праверыць свае арганізатарскія здольнасці, а пасля і рэзерв кадраў, лічыць першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Што датычыцца кадравага патэнцыялу Гродзенскай вобласці, то, на думку Аляксандра Радзькова, людзі тут адрозніваюцца высокай патрабавальнасцю да саміх сябе ў галіне адукацыі і самаўдасканалення. Радуе і грамадзянская пазіцыя. Менавіта ў Прынямонні, згодна з вынікамі сацыялагічных даследаванняў, найменшы працэнт тых, хто хоча паехаць працаваць за мяжу, замест гэтага маладыя людзі маюць намер знайсці сябе і праявіць здольнасці ў сваёй краіне

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *