Шумилинщина спортивная

Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Брэсце прайшоў міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе. Обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, вярнуліся дадому з двума прызавымі месцамі: Ягор Ганушчанка стаў першым, Яўген Грачухін – трэцім.
Міні-футбол
Працягваецца альтэрнатыўная ліга г. Віцебск па міні-футболе. У другім туры ФК “Шуміліна” іграў супраць віцебскай каманды “Віцязь-101”. Пачатак гульні выдаўся для нашых футбалістаў горш не прыдумаеш: прапусцілі два галы, але дзякуючы галам Віктара Райчонка, Андрэя Мазанкова, Івана Астапенкі і надзейнай гульні галкіпера Сяргея Гоманава “Шуміліна” з лікам 3:2  выйграла матч.
Валейбол
Віцебск прымаў удзельнікаў першынства вобласці па валейболе сярод хлопчыкаў 2001 года нараджэння і маладзей. Шумілінская каманда (трэнер Аляксей Паршыкаў) перамагла валейбалістаў з Глыбокага, Віцебска, Полацка і прайграла верхнядзвінскім і пастаўскім валейбалістам. У выніковай табліцы нашы землякі на трэцім месцы. Трэнер адзначыў добрую гульню Ільі Піульскага і Станіслава Бяззубенкі.
*  *  *
У Міёрах прайшоў традыцыйны абласны турнір па валейболе сярод жаночых каманд. За перамогу змагаліся шэсць каманд.  Наша каманда на турніры заняла трэцяе месца. Парадавала сваёй гульнёй дэбютантка каманды Кацярына Корсак.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №92 ад 28.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *