Шумилинские новости

Новости

Шумілінскія навіны
Памянялі прапіску

Раённая інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін памяняла прапіску: цяпер яна размешчана  па вул. Луначарскага,13 (у будынку былой школы мастацтваў), паведаміў начальнік інспекцыі А. А. Шалюта.  Дарэчы, у гэтым жа будынку знаходзіцца дырэкцыі Казьянскага заказніка і  раённай кінафікацыі, а таксама гаспадарчая група аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Відэаназіранне
На аўтобуснай станцыі ў Шуміліне ўстанавілі дзве сістэмы відэаназірання: у зале чакання і на пасадачнай пляцоўцы. Яшчэ адна відэакамера будзе ўстаноўлена на пляцоўцы-стаянцы маршрутных аўтобусаў,
расказаў начальнік аўтастанцыі г. п. Шуміліна М. Л. Багданаў.
Калектар
Работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм закончылі будаўніцтва калектара для падачы сцёкавых вод ад ААТ “Вежа” ў ачышчальныя збудаванні  вытворчага цэха ААТ “Малако”, расказаў рэдакцыі галоўны інжынер ПМС А. М. Лакціёнаў.
На веласіпедах
У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва закупілі ў гэтым годзе 31 веласіпед, апошнія з якіх нядаўна раздадзены сацыяльным работнікам раёна.  “17 веласіпедаў купілі за бюджэтныя грошы, астатнія – за пазабюджэтныя, якія выручылі ад аказання розных паслуг, – расказала дырэктар цэнтра В. Р. Штуро. – Больш таго, закупілі для ўсіх сацыяльных работнікаў спецадзенне: курткі, боты, пальчаткі.
У планах на будучае сацработнікаў з ва-дзіцельскімі правамі забяспечыць скутарамі. Магчыма, першыя скутары паявяцца ужо ў пачатку наступнага года”.
Наводзяць парадак
Сіламі работнікаў ДРБУ-204 зроблены ямачны рамонт участка дарогі ад Добрына да свінагадоўчага комплексу, які належыць Віцебскаму  камбінату хлебапрадуктаў.
Больш таго, навялі парадак на абочынах дарог: рабочыя з жыллёва-камунальнай гаспадаркі і лясгасу высеклі тут кустоўе. А работнікі Шумілінскага ПМС вядуць рэкультывацыю зямельных участкаў вакол комплексу, расказаў намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №92 ад 28.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *