30 тысяч рублей освоили шумилинские школьники по программе временной трудовой занятости молодёжи

Новости Образование

Вырабілі стэнды, пасадзілі туі

Фото носит иллюстративный характер.

За кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь сёлета раёну выдзелена 30 тысяч рублёў на часовую працоўную занятасць моладзі, расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Сямагіна.

У асноўным грошы асвоены. На сённяшні дзень работы ідуць у Слабадской школе. «Па часовай працоўнай занятасці ў нас працуюць шасцёра дзевяцікласнікаў, якім споўнілася па чатырнаццаць гадоў, – расказала дырэктар школы Вера Якубёнак. – Работы прадоўжацца да канца лістапада. Нашы дзеці вырабілі стэнды для кабінета тэхнічнай працы сваёй школы і кабінета інфарматыкі Амбросавіцкай школы. Дзевяцікласнікі капалі ямкі для ўстанаўлення слупоў. Іх, а таксама жалезабетонную агароджу ўстанаўлівалі ўжо дарослыя. За выдзеленыя грошы мы закупілі 25 туй, якія на днях высадзілі, а вакол падсеялі газонную траву. Так што тэрыторыя будзе добраўпарадкавана».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *