Закон и самогон: оштрафованы 15 человек

Происшествия

Аштрафаваны 15 жыхароў раёна
У адным з кабінетаў РАУС убачыла два самагонныя апараты.
“Адзін з гэтых апаратаў быў знойдзены, можна сказаць, выпадкова, калі міліцыянеры выязджалі на сямейны скандал у в. Полькавічы, – расказаў старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку  і прафілактыкі РАУС  С. А. Кузняцоў. – Ну, а другую “кропку” незаконнага гандляра на Обальшчыне ўдалося прыкрыць дзякуючы дапамозе грамадзян. Менавіта яны  ананімна патэлефанавалі ў міліцыю і расказалі, што пенсіянер гоніць і прадае самагон.
Часта міліцыянеры сутыкаюцца з тым, што жыхары раёна не ведаюць, што лічыцца самагонам і проста ўпэўнены: калі самаробнае спіртное  па моцы менш чым 40 градусаў  – гэта не самагон. “Гэта памылковая думка, – кажа Сяргей Аляксандравіч. – У Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях  напісана, што самагонам лічыцца “алкагольны напітак з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28 і больш працэнтаў, выраблены шляхам бражэння сыравіны і яго перагонкі”.
Дарэчы, у гэтым годзе за захоўванне і выраб  самагону і самагонных апаратаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 15 жыхароў раёна. Часам самагонаварэнне становіцца справай сямейнай: так, у пачатку года да адказнасці прыцягваўся жыхар Обалі, а зусім нядаўна – ягоная жонка.
Дарэчы, за выраб або захоўванне самагону пагражае штраф ад 5 да 30 базавых велічынь, за захоўванне самагоннага апарата – да 5 БВ.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *