На рабочем совещании у председателя райисполкома

Президент

І расчыстка дарог, і навагодняя ілюмінацыя
На селектарную нараду, якую правёў 21 снежня старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, былі запрошаны адказныя ад райвыканкама за арганізацыю і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, апарат райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў, а таксама старшыні сельвыканкамаў і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, якія знаходзіліся на месцах.Найперш В. А. Падляшчук зрабіў ацэнку правядзення ў раёне выбарчай кампаніі, адзначыў, што выбары прайшлі без збояў, спакойна, у адпаведнасці з заканадаўствам. 95,2% выбаршчыкаў Шуміліншчыны, якія былі ўключаны ў спісы, прынялі ўдзел у галасаванні. 88,12% з іх прагаласавалі за дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Кіраўнік раёна падзякаваў усім за праведзеную работу.
На парадак дня былі вынесены і іншыя надзённыя пытанні: расчыстка дарог і  пад’ездаў ад снегу, пажарная бяспека, забеспячэнне насельніцтва палівам, развіццё асабістых падсобных гаспадарак, навагоднія ўпрыгажэнні прадпрыемстваў і арганізацый і іншыя.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *