На «прамую тэлефонную лінію» аблвыканкама ў 2021 годзе паступіла 457 зваротаў

Главное Общество Президент

З павагай адносіцца да людзей

13 лістапада «прамую лінію» правёў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў

Падсумоўваючы вынікі «прамой лініі», Мікалай Шарснёў адзначыў, што пытанні застаюцца тыя ж самыя. І асноўная іх прычына – нядбайнасць тых, хто працуе з насельніцтвам. «Каму, як не вам навесці парадак з кадрамі. Будуць кадры – будуць рашацца і праблемы», – сказаў старшыня аблвыканкама, звяртаючыся да кіраўнікоў раёнаў і гарадоў Віцебшчыны. Ён падкрэсліў, што над праблемамі павінны працаваць адказныя, прафесійныя спецыялісты, якія з павагай адносяцца да людзей.
Хаця, дарэчы, не заўсёды аб’ектыўныя і скаргі, з якімі звяртаюцца людзі да ўладаў. Так, адзін з першых званкоў быў ад жыхара Віцебска, які скардзіўся на дрэннае ацяпленне. Да яго неадкладна выехала камісія, якая ўстанавіла, што тэмпература вады ў батарэях і тэмпература паветра ў кватэры адпавядае нарматывам. Акт аб гэтым падпісаў і гаспадар кватэры.
Але ў асноўным праблемы, з якімі звяртаюцца людзі, маюць месца быць і часам для іх ліквідацыі не патрэбны вялікія сродкі. Часта можна было не даводзіць сітуацыю да праблемы, а вырашыць яе папярэдне. Кіраўнік вобласці падкрэсліваў гэта неаднойчы ў ходзе тэлефоннай размовы з насельніцтвам вобласці.
Большасць пытанняў тычылася традыцыйных праблем жыллёва-камунальнай гаспадаркі, стану дарог, транспартнага забеспячэння. Былі пытанні аб якасці паштовага абслугоўвання і аптымізацыі паштовай сеткі, жыллёвага заканадаўства, работы службы прымусовага выканання і іншыя. Асаблівае абурэнне ў Мікалая Шарснёва выклікалі дробныя праблемы, якія, па словах заяўнікаў, не вырашаюцца гадамі. З 21 тэлефанавання 13 былі з Віцебска, дазваніліся да кіраўніка вобласці жыхары Оршы і Сянна, Талачынскага, Полацкага, Верхнядзвінскага і Віцебскага раёнаў.
Дарэчы, на «прамую тэлефонную лінію» аблвыканкама ў 2021 годзе паступіла 457 зваротаў (-8% да мінулага года). Праблем ЖКГ, жыллёвага фонду тычыліся 58% зваротаў, дарог – 7%, транспарту – 6%. 15% зваротаў задаволены, па 54% дадзены тлумачэнні, 13% накіраваны на разгляд у іншыя арганізацыі па кампетэнцыі, 3% пакінуты без разгляду, 15% зваротаў знаходзіцца ў працэсе разгляду.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №89 ад 16.11.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *