На рабочем совещании в райисполкоме

Президент

Яшчэ ёсць час падцягнуць адстаючыя паказчыкі
На пашыраную рабочую нараду ў райвыканкаме, якую правёў кіраўнік раёна У. П. Куранны ў пачатку снежня, былі запрошаны начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый.
Нарада пачалася з абмеркавання праблемнага пытання – выплаты заробкаў у сельскагаспадарчых арганізацыях. “Не заробленыя грошы – не плаціць! Калі няма надояў, няма прывагаў, няма прадукцыі – не можа быць высокай зарплаты. Заробкі павінны быць прама прывязаны да прадукцыйнасці працы, да валавой вытворчасці і  рэалізацыі прадукцыі”, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.
На пасяджэнні прааналізаваны ход выканання прагнозных паказчыкаў, акрэслены меры, якія неабходна прыняць, каб паправіць некаторыя з іх.
На нарадзе падрабязна разгледжаны стан сельскагаспадарчай галіны раёна. У прыватнасці, абмеркавана выкананне праграмы “Чыстыя палі”, у тым ліку акрэслена заданне і на наступны год. Асаблівая ўвага да жывёлагадоўлі, якая дае гаспадаркам стабільнае паступленне фінансавых сродкаў, у тым ліку і на выплату зарплаты. “На першы план выходзіць якасць прадукцыі: малака, мяса. Якасць малака, напрыклад, будзе кантралявацца па ўсіх 37-мі паказчыках стандартаў. Таму гэтае пытанне павінна быць на асаблівым кантролі ўсіх спецыялістаў і кіраўнікоў АПК”, – падкрэсліў  У. П. Куранны.
Рэканструкцыя малочнатаварных ферм, будаўніцтва даільных залаў, развіццё асабістых падсобных гаспадарак вяскоўцаў, працоўная і вытворчая дысцыпліна, – гэтыя і іншыя пытанні не засталіся па-за ўвагай старшыні райвыканкама. Разгледжана сітуацыя з падрыхтоўкай да веснавых работ 2015 года: ачыстка насення зерневых і шматгадовых траў, вывазка арганікі, назапашванне мінеральных угнаенняў, рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі і іншыя.
У прамысловасці сітуацыя лепшая. Поўным ходам ідзе мадэрнізацыя на Обальскім керамічным заводзе, якая дазволіць прадпрыемству пачаць выпуск  інавацыйнай прадукцыі, запатрабаванай на ўнутраным і замежных рынках будаўнічых матэрыялаў.
Па дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне  складаецца дадатнае сальда: за кошт нараджальнасці (12,9 на 1000 жыхароў пры абласным паказчыку 9,6) і міграцыі колькасць жыхароў раёна пабольшала на 26 чалавек.
Былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў раённых службаў і арганізацый, ад якіх залежыць жыццядзейнасць раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №94 ад 05.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *