Каталіцкім веруючым Шуміліншчыны!
Дарагія землякі!
Ад усяго сэрца віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым! Гэта вялікае свята напаўняе нашы душы святлом і цяплом, усяляе надзею, веру і любоў.
Вялікае свята Нараджэнне Хрыстова заклікае нас жыць у міры і згодзе, рабіць добрыя справы. У гэты час людзі становяцца больш адкрытымі і чулымі, імкнуцца адорваць блізкіх увагай і клопатам.
Шчыра жадаем, каб у вашых дамах і сем’ях заўжды панавалі мір, здароўе, шчасце і дабрабыт.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2010 г.