Покупатель выбирает натуральные сыры из Шумилино

Экономика

Пакупнікі любяць натуральные прадукты
Вырабіць прадукцыю важна, але важна і  выгадна яе прадаць, упэўнена таваразнаўца збыту і забеспячэння Шумілінскага вытворчага цэха ААТ “Малако” Марына Мікалаеўна Сяргеева (на здымку).
“Паміж таваразнаўцамі падзелены зоны, я працую з Полацкам, Наваполацкам, Ушацкім і Шумілінскім раёнамі, – кажа Марына Сяргееўна. – Толькі на Полаччыне супрацоўнічаем больш як з сотняй магазінаў. Напрыклад, з “Дзіонісам”, “Базісам”, “Еўрагандлем” – гэта вядомыя сеткі магазінаў, дзе шумілінскія сыры карыстаюцца папулярнасцю. І гэта зразумела: пакупнік зараз пераборлівы, яму падавай натуральную прадукцыю”.
Марына Мікалаеўна  лічыць, што трэба не чакаць, пакуль кліенты знойдуць тваю прадукцыю, а першымі прапаноўваць яе. Жанчына рэгулярна тэлефануе ва ўсе магазіны, дасылае ў кожны прайс-ліст. Прычым, прапаноўвае не толькі сыры, але і ўсю тую шматлікую прадукцыю, якую вырабляюць на ААТ “Малако”.  “Цесна супрацоўнічаем з шумілінскімі магазінамі, – кажа Марына Мікалаеўна. – Ва ўсіх  ёсць у продажы наша прадукцыя. Апошнім часам дамовіліся з райспажыўтаварыствам наконт прамых паставак у магазіны аграгарадкоў нашага раёна”.
М. М. Сяргеева чалавек аптымістычны і камунікабельны, яна любіць сваю работу і ганарыцца, што з яе рэкламнай падачы ААТ “Малако” знайшло многа новых пакупнікоў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *