«Не приносят районку во вторник» Газета выступила. Что сделано.

Общество

“Не прыносяць раёнку ў аўторак”
Крытычны матэрыял пад загалоўкам “Не прыносяць раёнку ў аўторак” (№83 ад 28.10.2014 года), у якім была акрэслена праблема дастаўкі падпісчыкам “Герой працы” асобных экзэмпляраў газеты, выклікаў шырокі рэзананс. І праблема аказалася значна большай, чым здавалася спачатку. Нашы чытачы літаральна засыпалі рэдакцыю скаргамі наконт дрэннай дастаўкі газеты. Адны скардзіліся, што раёнку не носяць па аўторках, другім не дастаўлялі па пятніцах, а некаторыя паведамілі, што ім наогул рэдка які газетны нумар дастаецца. Нашы падпісчыкі абураюцца, задаюць рэзонныя пытанні: “Хто нам верне грошы за газеты, якія мы выпісалі, але не атрымалі? Хто вінаваты, хто возьме на сябе адказнасць за дрэннае абслугоўванне?”
Віцебская абласная друкарня даслала афіцыйны адказ, у якім паведамляецца, што “друкарня выдае газеты тыражом, які ўказаны ў пісьме-заяўцы рэдакцыі. Тыраж газеты адгружаецца па акце здачы раённых газет у паштовую экспедыцыю РУП “Белпошта”. Неадпаведнасці перадаваемай колькасці газет у экспедыцыю выяўлена не было. Акрамя таго друкарня сістэматычна выдзяляе звыш тыражу ў сярэднім 100 экз. газет для ажыццяўлення замены ў выпадку магчымых пашкоджанняў газет у працэсе фарміравання друку, транспарціроўкі і дастаўкі. Друкарня зараз друкуе звыш 40 найменняў выданняў газетнай прадукцыі рознымі тыражамі і праблем дадзенага характару не ўзнікае.”
На гэтым тыдні мы атрымалі адказ з Віцебскага філіяла РУП паштовай сувязі “Белпошта”, дзе сказана, што “У ходзе разгляду была праведзена праверка дзейнасці аддзялення паштовай сувязі Шуміліна-2 у часці дастаўкі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі падпісчыкам. Зварот звязаны з высокай зменнасцю кадраў. З усім калектывам аддзялення паштовай сувязі Шуміліна-2, у тым ліку і паштальёнамі па дастаўцы паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, дадаткова праведзена работа па пытанню дастаўкі. Дадзенае пытанне знаходзіцца на кантролі ў начальніка ўчастка паштовай сувязі Шуміліна і начальніка аб’яднанага цэха паштовай сувязі.”
Ад рэдакцыі. Праблема з дастаўкай нашай газеты падпісчыкам у г. п. Шуміліна вымусіла нас правесці расследаванне, якое паказала, што тыпаграфія заўжды друкуе і адпраўляе ў цэх сартыроўцы “Белпошты” лішнія экземпляры газеты на выпадак замены браку ці сапсаваных газет і, як правіла, ў паштовыя аддзяленні паступае дастаткова газет, каб забяспечыць усіх падпісчыкаў. Праблема з недастаўкай газет крыецца ў якасці рабоце пошты. Спадзяемся, што праведзеная работа палепшыць якасць дастаўкі газет нашым падпісчыкам. Калі вы не атрымалі газету неадкладна звяртайцеся ў паштовае аддзяленне ці тэлефануйце па нумары 4-16-50.
Калі ж вам не ўдаецца знайсці паразуменне з паштовай службай, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 4-12-95 ці любым іншым.
Раім сваім падпісчыкам заўжды патрабаваць ад паштовых работнікаў квіток ці чэк, які пацвярджае факт падпіскі і захоўваць яго. Таксама неабходна паклапаціцца пра захаванасць карэспандэнцыі, бо цяжка патрабаваць ад паштальёна газету, калі паштовая скрыня не замыкаецца ці яе наогул няма, і нядобрасумленныя грамадзяне могуць забраць вашу карэспандэнцыю (такія факты ёсць).
Калектыў рэдакцыі вельмі цэніць і паважае падпісчыкаў і чытачоў “Герой працы”. Мы заўжды працуем для вас і шчыра вам удзячныя за цярпенне і вернасць раённай газеце. Упэўнены, што гэтыя часовыя недарэчнасці не паўплываюць на вашы адносіны да газеты і мы будзем разам яшчэ доўгія гады.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



3 комментария по теме “«Не приносят районку во вторник» Газета выступила. Что сделано.

  1. Вообще газеты не носят. Скажешь почтальону, назавтра принесёт. А потом не носят. Одно оправдание — не хватает. В в отделении слушать не хотят — не наше дело. Это не я вам газеты ношу. Так кто отвечает за почту? С кого спрашивать? Деньги берут, а газеты не носят.

  2. Что правда то правда…. Если от каких-либо журналов и газет можно отказаться и потом купить в киоске, то районку нигде не купишь.

  3. Сегодня выписать газету — ещё то удовольствие. Мало того, что дорого, так ещё и получить её невозможно. Нонсенс — деньги мы платим, а товар за них не получаем, или получаем, но не вовремя, не тот, что заказывали, и со скандалом, с нервотрёпкой. Почта работает плохо, и оправдания им нет, не может быть. Если им не под силу их работа, пусть не берут на себя такие обязательства. А если уж получили деньги от нас, то и газеты должны доставить — вариантов нет. Всё остальное — просто преступление. Если я выписала газету, а мне месяц её не приносят, значит, мои деньги просто украли.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *