На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

На фінішы года
На рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую правёў першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. Ц. Мянькоў, былі разгледжаны бягучыя пытанні жыццядзейнасці раёна ў апошнія тыдні года. Васіль Цімафеевіч расказаў пра абарону паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2015 год, якая адбылася на мінулым тыдні ў аблвыканкаме, адзначыў, што перад раёнам стаяць напружаныя і складаныя задачы.  У ходзе нарады былі разгледжаны рабочыя пытанні ў сельскай гаспадарцы раёна, асабліва па павышэнні якасці малака.
Таксама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, усіх прадпрыемстваў і арганізацый раёна да навагодніх святаў. В. Ц. Мянькоў падкрэсліў, што ў першую чаргу неабходна звярнуць увагу на бяспечнае правядзенне святочных мерапрыемстваў: гэта тычыцца і пажарнай і электрабяспекі, прафілактыкі траўматызму, асабліва на вуліцах, вытворчых і прылеглых тэрыторыях.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава расказала пра завяршэнне сустрэч з дэпутатамі райсавета ў арганізацыях нашага раёна. У ходзе сустрэч актуалізаваліся такія пытанні, як асвятленне населеных пунктаў (Мікалаеўскі, Дабейскі, Сіроцінскі сельсаветы, некаторыя вуліцы райцэнтра), бадзяжная жывёла ў некаторых населеных пунктах і плата за цялят, прададзеных насельніцтвам у ААТ “Лаўжанскае”. Ірына Мікалаеўна паведаміла, што засталіся 12 чалавек, якія яшчэ не атрымалі разлік, пытанне знаходзіцца на кантролі. І. М. Новікава паведаміла пра апошнія ў бягучым годзе сесіі абласнога, раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, на якіх будуць прыняты справаздачы аб папярэдніх выніках бягучага года і зацверджаны прагнозныя лічбы на 2015 год, а таксама прыняты бюджэты адпаведных узроўняў на надыходзячы год.
Намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў звярнуў увагу на тое, што напярэдадні святаў ніводнае дзіця не павінна застацца без падарунка, нагадаў пра ветэранаў працы, якіх таксама трэба павіншаваць і, па магчымасці, з падарункам. Былі агучаны асноўныя святочныя мерапрыемствы, якія пройдуць у раёне і падрыхтоўка да якіх ідзе поўным ходам. Начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі звярнуўся да прысутных кіраўнікоў з просьбай нагадаць работнікам пра пільнае стаўленне да маёмасці. Напрыканцы года заўжды актывізуюцца нядобрасумленныя грамадзяне, злачынцы і расце колькасць крадзяжоў маёмасці.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *