Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Браканьерства
У раённы аддзел унутраных спраў паступіла паведамленне з Гарадоцкай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету: у лясным масіве непадалёк ад вёскі Шчарбакі невядомыя браканьеры застрэлілі лася і дзіка. Урон, нанесены жывёльнаму свету, ацэнены ў 5,4 мільёна рублёў.
Прызнанне
Пацярпела жыхарка райцэнтра: у яе з кватэры прапалі грошы. Як высветлілася, напярэдадні ў гасцях у пацярпеўшай знаходзіўся яе знаёмы з Шуміліна. Ён і ўзяў пад матрацам ложка 90 тысяч рублёў. Мужчына добраахвотна прызнаўся ў крадзяжы. Грошы жанчыне вярнуў поўнасцю. Чыстасардэчнае прызнанне мужчыны ўлічылі: крымінальная справа супраць яго не была ўзбуджана.
Аўтамабіль
У кастрычніку бягучага года была ўзбуджана крымінальная справа па факту ўгону аўтамабіля “БМВ” з вёскі Грабніца. Нядаўна злачынца злоўлены – ім аказаўся жыхар г. Віцебска.
Узлом
Жыхарка в. Баёўка, якая некаторы час адсутнічала дома, заявіла ў міліцыю, што ў яе доме пабывалі злодзеі. Нязваныя госці ўзламалі запоры на ўваходных дзвярах, праніклі ў дом, адкуль укралі каля ста тысяч рублёў. Злачынца (жыхар Шуміліна) затрыманы, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС. Частка ўкрадзеных грошай вернута пацярпелай.
Лайдацтва
Грамадзянін К. як абавязаная асоба быў працаўладкаваны на адно з прадпрыемстваў райцэнтра. Але на работу хадзіў зрэдку, не думаў, што трэба выплачваць грошы на сына і дачку, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. За тры месяцы ў мужчыны накапілася больш за трыццаць прагулаў. Узбуджана крымінальная справа.
Апора
Вадзіцель вялікагрузнай машыны, які разварочваўся на вуліцы Суворава, збіў электрычны слуп. На месца аварыі выклікалі супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях, якія абгарадзілі небяспечнае месца. На месца ДТЗ прыбылі электрыкі, якія ліквідавалі непаладкі, аднавілі электрычны слуп. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.
Грабяжы
Сёлета ў раёне зарэгістравана 10 грабяжоў (летась было 8) і 2 хуліганствы (летась – 5). Забойстваў і замахаў на жыццё сёлета не зарэгістравана.
Ліхацтва
Ураджэнец Арменіі, жыхар Ушацкага раёна, быў судзімы два гады таму за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Тады суд прызначыў парушальніку пяць месяцаў арышту. Праз некалькі месяцаў мужчына зноў сеў за руль нецвярозы. Супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа, ён быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў і заплаціў штраф памерам у трыста базавых велічынь.
А нядаўна гэтага ж мужчыну з непагашанай судзімасцю супрацоўнікі ДАІ затрымалі на “Масквічы” ў в. Лоўша. Вадзіцель зноў быў нецвярозы. Яму пагражае арышт да 6 месяцаў або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №101 ад 28.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *