Информационные группы Шумилинского райисполкома провели встречи в трудовых коллективах

Президент

“Прайшліся” па спайсах,  адказалі на пытанні
На мінулым тыдні прадпрыемствы і арганізацыі раёна наведалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама з мэтай расказаць пра работу па прафілактыцы правапарушэнняў, п’янства, алкагалізму, наркаманіі сярод непаўналетніх, а таксама пра падтрымку сям’і, пра ўвядзенне сямейнага капіталу ў Беларусі.
Група на чале са старшынёй райвыканкама У. П. Куранным наведала  вытворчы цэх ААТ “Малако”.  Уладзімір Пятровіч засяродзіў увагу прысутных на рабоце з нядбайнымі сем’ямі, якая праводзіцца ў рамках рэалізацыі Дэкрэта №18. Як адзначыў кіраўнік раёна, у гэтай рабоце важна, каб ніхто не застаўся раўнадушным, каб не ігнараваліся факты п’янства бацькоў, закінутасці дзяцей. Трэба паведамляць пра такія факты ў райвыканкам, міліцыю, аддзел адукацыі, бальніцу, яны не застануцца без увагі.
У. П. Куранны расказаў пра тое, што робіцца для стварэння спрыяльных умоў для заняткаў спортам, музыкай, творчасцю, для карыснага правядзення вольнага часу: школа  мастацтваў, фізкультурна-аздараўленчы комплекс і іншае – гэта ўсё для дзяцей, для ўсіх жыхароў раёна.
Галоўны ўрач ЦРБ К. Ф. Баканаў расказаў пра сітуацыю з алкагалізацыяй насельніцтва, работу па прафілактыцы п’янства, наркаманіі, распаўсюджання ВІЧ/СНІД. Сітуацыю па правапарушэннях і злачыннасці акрэсліў пракурор раёна С. У. Зайцаў – сёлета пры зніжэнні колькасці цяжкіх злачынстваў, падлеткавых правапарушэнняў назіраецца істотны агульны рост злачыннасці за кошт крадзяжоў.
Пасля сустрэчы работнікі прадпрыемства мелі магчымасць задаць свае пытанні членам групы, у тым ліку і ў індывідуальным парадку.
*   *   *
У Мішкавіцкую дзіцячы сад-базавую школу прыехала інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама  на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай. Запрасілі на сустрэчу работнікаў школы і вучняў старэйшых класаў. Дакладваў па тэме намеснік пракурора раёна А. А. Дзергачоў. Андрэй Аляксандравіч засяродзіў увагу на тых захапленнях у асяроддзі маладых людзей, якія прыносяць шкоду здароўю. Згадалі выпадак у Гомелі, тую жахлівую гісторыю, да якой прывяло ўжыванне спайсу. Расказаў дакладчык і пра крадзяжы мабільнікаў, іншыя, здавалася б, зусім бязвінныя ўчынкі, якія кваліфікуюцца, аднак, як злачынствы.  Дапоўніла дакладчыка І. М. Новікава.
Затым было наладжана анкет-апытанне членаў інфармацыйнай групы. Гутарка прайшла ў нязмушанай, даверлівай атмасферы.
Прагучаў шэраг пытанняў. Школа ў глыбінцы, не даязджаюць у Мішкавічы  бытавікі з цырульнікам, прыёмам абутку, іншымі паслугамі (трэба адрэгуляваць графік прыезду мабільнага аўтобуса), ёсць папрокі ў адрас дарожнікаў – не рэгулярна грэйдзіруюць дарогу, якую даўно не шкодзіла б “абуць” у асфальт. Але асфальтаванне – справа не вельмі танная. Нямала заўваг узнікла па якасці сувязі. Мала таго, што трэба “лавіць” хвалі мабільнай сувязі, дык “завісае” інтэрнэт, праблемы з праглядам тэлепраграм у рэжыме ZALA.
Пытанні адрасаваліся начальніку раённага вузла электрасувязі Ю. Р. Маскалькову, кіраўніцтву ДРБУ-204, КУП БАН.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў № 99 ад 24.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *