И благодарность, и жалоба: на «прямой линии» у председателя Шумилинского райисполкома

Общество Президент

Сістэмная работа дае свой плён
Апошняя “прамая лінія” ў адыходзячым 2014 годзе, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, адбылася ў мінулую суботу.
Першы званок быў ад старэйшыны вёскі Прыазёрная К. Л. Попелава, які ад імя жыхароў шматпавярховых дамоў выказаў падзяку начальніку ўчастка “Прыазёрны” УП ЖКГ Валянціну Ільічу Цімашэнку. “Гэта вельмі адказны, чулы і добрасумленны чалавек. Ён заўсёды рэагуе на просьбы вяскоўцаў. Пад яго кіраўніцтвам работнікі ўчастка знялі многія праблемныя пытанні, добра працуюць па заяўках жыхароў”, – сказаў  Канстанцін Леанідавіч.
У. П. Куранны падзякаваў за добрыя словы і даручыў раённай газеце надрукаваць падзяку В. І. Цімашэнку ад жыхароў вёскі Прыазёрная, што мы з задавальненнем і робім.
Другое тэлефанаванне было ад жыхара вёскі Баёўка, які прасіў паправіць разбітую тэхнікай дарогу. Маўляў, ад дажджоў і снегу вуліцу зусім развезла – ні праехаць, ні прайсці.
Старшыня райвыканкама патэлефанаваў начальніку ДРБУ-204 Р. М. Насцюшкіну, члену раённага выканаўчага камітэта,  і папрасіў дапамагчы вяскоўцам навесці вуліцу да ладу. Адначасова даручэнне адрасавана і старшыні Светласельскага сельвыканкама В. В. Шчарбакову.
Вось і ўсе пытанні: ці то паўплываў суботні дзень, ці то перадсвяточныя клопаты. Мяркую ўсё ж, што даюць свой плён пастаянная, сістэмная работа са зваротамі грамадзян, работа на апярэджанне праблемных пытанняў, падворныя абходы, сустрэчы з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі, у ходзе якіх рашаюцца многія пытанні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 99 ад 24.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *