В Шумилино прошёл парад Дедов Морозов

Актуалии Новости Общество

Шэсце Дзедаў Марозаў

Галоўны Дзед Мароз Шуміліна з дапамогай сваіх казачных памочнікаў і калег у мінулую сераду запаліў агеньчыкі на галоўнай навагодняй ёлцы райцэнтра. Гэта стала кульмінацыяй шэсця Дзедаў Марозаў, якое традыцыйна ладзіцца напярэдадні Новага года. Пяцьдзесят пяць Дзедаў Марозаў са Снягуркамі, больш за сотню казачных герояў і сімвалам 2015 года – Казой прайшлі ад раённага Цэнтра культуры да летняй пляцоўцы, дзе стаіць галоўная шумілінская лясная прыгажуня.

Каля галоўнай елкі Дзяды Марозы наладзілі навагодняе прадстаўленне, прапануючы прысутным тэатралізаванае шоу. А ў навагодніх карагодах з ахвотай бралі ўдзел як малыя, так і дарослыя.

Алесь САКАЛОЎ.



2 комментария по теме “В Шумилино прошёл парад Дедов Морозов

  1. Вялiкае дзякуй працаўнiкам раённага дома культуры за добра падрыхтаванае i праведзеннае мерапрыемства, за радасць, якую яны даставiлi дзецям i дарослым…. У гэтым годзе шэсце Дзедаў Марозаў выглядзела менш маляўнiча, чым у прошлым. Але вось прадстаўленне каля ёлкi парадавала.

  2. Ну так добра, весела было! Задалі тон святкаванню Новага года. Дзякуй. Хачу яшчэ, чакаю вясёлай навагодняй ночы. І каб карагод у тры рады, і спевы нядружным гучным хорам, і жарты, і смех, і цукеркі… А Дзяды Марозы залішнімі не бываюць — цудоўнае свята атрымалася!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *