Члены Шумилинской районной организации БелТИЗ собрались за чашкой чая

Общество

“За кубкам чаю не сумуем”
На мінулым тыдні ў Дабейскім сельскім клубе сабраліся члены раённага таварыства інвалідаў, якія пражываюць на тэрыторыі Дабейскага сельсавета. Нагода была важкай: справаздачна-выбарны сход. Аб сваёй рабоце расказаў старшыня пярвічнай арганізацыі Р. А. Гусараў.  Л. М. Нагібава, якая ўзначальвае раённую арганізацыю Беларускага таварыства інвалідаў, уручыла Рыгору Афанасьевічу грамату і падарунак за добрую работу. Новым кіраўніком пярвічкі абрана Тамара Яўгенаўна Жэдзік з Дабеі.
Затым у клубе ладзілася свята “За кубкам чаю не сумуем”, якое падрыхтавалі ўдзельнікі клуба цікавых сустрэч людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Душа”, што створаны пры аўтаклубе Шумілінскага цэнтра культуры, і самадзейныя артысты Дабейскага клуба. “Мерапрыемства прайшло ў дружлюбнай цёплай атмасферы, – расказала Л. М. Нагібава. – Мы вельмі ўдзячны за дапамогу ў правядзенні свята старшыні Дабейскага сельвыканкама І. І. Шалахавай, а таксама кіраўніцтву ААТ “Прыазёрны мір” за падвоз ветэранаў працы з вёсак Лялюгі, Ляжні і Горкі”.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *