Заслужили благодарность за новогодние подарки детям

Общество

Усё гэта Новы год
Свята, поўнае цудаў і чаканняў! Час радасных сустрэч і светлай надзеі на шчасце – усё гэта Новы год! І кожны з нас чакае гэтае свята, бо чакае добрых перамен і верыць у ажыццяўленне пажаданняў.
Калектыў Шумілінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі хоча падзяліцца добрым словам, выказаць глыбокае прызнанне і шчырую падзяку арганізацыям – ЗАТ “Дабраном”, “Беларусбанку”, ПГУП “Брут”, ПМК-70, ДРБУ-204 – за аказную дамапогу ў набыцці навагодніх падарункаў дзецям з абмежаванымі магчымасцямі. Асобны дзякуй адміністрацыі райаграсэрвісу за прадастаўленыя навагоднія касцюмы, а вучням 3 “А” класа Шумілінскай СШ №1 – за актыўны ўдзел ў навагоднім свяце і віншаванні.
Добрыя пажаданні абавязкова збываюцца! Больш таго, яны вяртаюцца тым, хто іх шчодра дарыў. Удачы і радасці ўсім у Новым годзе!
Н. КЛІМЕНЦЬЕВА, псіхолаг Шумілінскага ЦКРАіР.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *