На повестке дня — создание рабочих мест

Общество Экономика

Падштурхнуць да ўласнай справы
У панядзелак 24 верасня намеснік старшыні камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка правяла чарговае пасяджэнне пастаяннай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.
Былі разгледжаны пытанні аб стварэнні новых працоўных месцаў і аб інфармацыйнай рабоце па тлумачэнні норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”.
Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Галіна Калыхан прааналізавала рух працоўнай сілы ў раёне, адзначыўшы, што з пачатку года у раёне прынята на работу 950 чалавек, звольнена 990. На ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама стаіць 34 чалавекі, маецца 84 вакансіі. Праблема ў тым, што на вакансіі ў пераважнай большасці патрабуюцца кваліфікаваныя спецыялісты, а без працы знаходзяцца звычайна людзі без прафесійнай адукацыі. Дарэчы, найбольшая колькасць вакансій па-ранейшаму ў сельскай гаспадарцы і сферы аховы здароўя…
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №76 ад 02.10.2018 г.


1 комментарий по теме “На повестке дня — создание рабочих мест

  1. ИЩУ ЗАРПЛАТОДАТЕЛЯ… РАБОТОДАТЕЛЕЙ ПРОСЬБА НЕ БЕСПОКОИТЬ…..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *