Вячеслав Воронов даёт советы по личной безопасности

Закон Общество

Асабістая бяспека
Пытанні асабістай бяспекі апошнім часам становяцца вельмі актуальнымі. Даверлівыя людзі «добраахвотна» становяцца ахвярамі злодзеяў, махляроў. Як не трапіць у непрыемную сітуацыю і захаваць уласную маёмасць, парады  дае начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі  міліцыі грамадскай бяспекі РАУС Вячаслаў ВОРАНАЎ .

Як не стаць ахвярай кватэрнага крадзяжу?
Палова крадзяжоў з жылля здзяйсняецца шляхам свабоднага доступу. Гэта значыць, злачынца пранікае ў кватэру ці дом праз адчыненыя вокны ці дзверы. Таму хочацца параіць жыхарам раёна не быць бяспечнымі, устанавіць надзейныя ўваходныя дзверы і замкі, умацаваць аконныя праёмы і шчыльна зачыняць вокны.
Не варта захоўваць запасныя ключы ад кватэры пад дыванком ля дзвярэй, у паштовай скрыні або іншым даступным месцы. Калі вы згубілі ключы ад уваходных дзвярэй, то варта памяняць замкі.
Не варта быць залішне даверлівымі. Злодзеі могуць пранікнуць у ваш дом пад выглядам паштальёна, сантэхніка, знаёмага вашых суседзяў. Некаторыя злачынцы просяць папіць вады (абы ўвайсці ў чужую кватэру), іншыя – перадаць запіску суседзям. Прычым, пра падрабязнасці пра суседзяў  і іх родзічаў злачынцы даведваюцца загадзя. Таму варта быць асцярожнымі і не спяшацца адчыняць дзверы, калі звоняць незнаёмыя. Калі ў кватэру хочуць зайсці людзі, якія прадстаўляюцца  работнікамі аддзела сацыяльнай абароны, жыллёва-эксплуатацыйнай службы, паштовым кур’ерам або іншымі асобамі, якіх вы не выклікалі, то патрабуйце ў іх дакументы, пасля чаго патэлефануйце ў адпаведныя органы і ўдакладніце, ці працуе ў іх такі чалавек. Пры адмове паказаць дакументы тэлефануйце 102 і пастарайцеся запомніць прыкметы злачынцы і транспарту, на якім ён з’ехаў.

Не верце махлярам
З махлярамі чалавек можа сустрэцца на вуліцы, яны могуць прыйсці і да вас дадому. У незнаёмых людзей не трэба купляць тавары, разменьваць грошы і даваць іх у доўг. Ніколі не перадавайце грошы незнаёмым для аказання паслуг у набыцці кватэры, машыны, будаўнічых і іншых матэрыялаў. Не варта нават уступаць у размову з асобамі, якія прапануюць зняць сурокі або псоту.

Будзьце ўважлівымі ў грамадскіх месцах
Псіхалагічна заўсёды трэба быць гатовымі да небяспекі, каб хутка зарыентавацца ў крытычнай сітуацыі. Каб не стаць ахвярай злачынцы ў грамадскіх месцах, рэкамендуецца:
– не класці кашалькі, ключы, тэлефоны і іншыя каштоўныя рэчы ў кішэні, поліэтыленавыя пакеты і іншыя даступныя месцы;
– пры разліку з прадаўцом не даставайце ўсе грошы з кашалька, каб не прыцягваць увагу  злодзеяў;
– не пакідайце свае банкаўскія карткі ў лёгкадаступных месцах, не запісвайце на іх пін-код і не паведамляйце яго іншым людзям;
– не пакідайце сваю маёмасць без нагляду (напрыклад, веласіпеды ля магазіна);
– калі нехта ідзе за вамі ззаду, праверце свае трывожныя здагадкі, рэзка змяніўшы накірунак, і паспяшайцеся ў бліжэйшае люднае месца;
– не садзіцеся ў машыну да незнаёмых людзей і не згаджайцеся на іх прапанову падвезці вас.
Калі вы сталі ахвярай злачынцы, то тэрмінова тэлефануйце ў міліцыю па нумары 102.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *