Районная организация Белорусского общества инвалидов: помощь конкретным людям

Общество

І мабільнік для Андрэя
На Ражаство і Новы год здараюцца цуды. І часам, робіць іх зусім не чараўнік, а дабрыня, клапатлівасць і чуласць чалавечых сэрцаў. Так, сапраўдным цудам для Андрэя Сіроткіна з Прыазёрнага стаў мабільны тэлефон. Пра яго марыў вельмі даўно, але магчымасці купіць не было (Андрэй – інвалід першай групы). Старшыня раённага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў Л. М. Нагібава разам са старшынёй раённага фонду міру В. А. Паршыкавай напісалі хадайніцтва ў абласны фонд міру. Там уважылі просьбу шумілінцаў, і ў Андрэя Сіроткіна з’явіўся мабільны тэлефон.
Увогуле члены раённага аддзялення інвалідаў – людзі вельмі дружныя. Жывуць нібыта ў адной сям’і, клапоцяцца адзін пра аднаго. Выканалі просьбу жыхаркі з Обалі Э. М. Клімянценка, інваліда III групы, набыць у райцэнтры новую цюль да Ражаства. Вымералі памер, купілі ў райцэнтры, завезлі ў Обаль і павешалі на вокны. Эма Максімаўна вельмі задаволена, што ў яе такія сябры, клапатлівыя і шчырыя, якія заўсёды прыйдуць на дапамогу.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №3 ад 14.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *