Шумилинские спасатели достойно встречают профессиональный праздник

Актуалии Безопасность Общество

Справіцца са стыхіяй і перамагчы
19 студзеня супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях адзначаюць прафесійнае свята – Дзень выратавальніка.

Напярэдадні гэтага дня традыцыйна падводзяцца вынікі работы за прайшоўшы год, адзначаюцца лепшыя супрацоўнікі службы. Падзякаваць за дастойнае выкананне службовага абавязку і ўзнагародзіць  за мужнасць і гераізм шумілінскіх выратавальнікаў, якія вызначыліся падчас ліквідацыі пажараў, выратавалі жыцці людзей ад вогненнай стыхіі у Шуміліна прыбыў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС А. Р. Клабук.
Аляксандр Рыгоравіч уручыў падзякі і каштоўныя падарункі лепшым работнікам РАНС: начальнікам каравулаў Аляксандру Стрыжнёву і Аляксандру Рэуцкаму, камандзірам ад-дзяленняў Віктару Пальвінскаму, Аляксандру Ананьеву, Аляксандру Багданаву і  Юрыю Скорынаву, старшым пажарным Андрэю Рыжанкову і Пятру Казлоўскаму, вадзіцелям Сяргею Лукшу, Вадзіму Купрыянаву, Анатолю Слімянёву і Міхаілу Дземідзенку, старшаму вадзіцелю Сяргею Шафераву.
Шумілінскія выратавальнікі годна спраўляюцца з надзвычайнымі сітуацыямі. Яны  праводзяць прафілактычную работу ў домаўладаннях і на прадпрыемствах, ратуюць людзей пры дарожна-транспартных здарэннях, пажарах. Жыхары раёна звяртаюцца да іх за дапамогай, калі трэба адчыніць дзверы ў кватэры на верхніх паверхах, выратаваць дамашняга гадаванца з дрэва ці каналізацыйнага калодзежа. Супрацоўнікі РАНС ратуюць лебедзяў на азёрах у вялікі мароз, дапамагаюць у іншых экстраных сітуацыях.
У студзені мінулага года супрацоўнікі аддзела выратавалі чалавека, які падчас дарожна-транспартнага здарэння на аўтадарозе Р-20  (лабавое сутыкненне легкавога аўтамабіля і МАЗа) аказаўся заблакіраваным у машыне. Час ішоў на хвіліны – пацярпелага, які атрымаў шматлікія траўмы, трэба было тэрмінова  вызваляць “з палону”. Работнікі райаддзела зрабілі гэта хутка і зладжана. Гэты і іншыя выпадкі, калі шумілінскія выратавальнікі праяўлялі мужнасць і гераізм, згадаў падчас урачыстага сходу А. Р. Клабук.
Вядома, вышэйшай ацэнкай свайму спрыту і ўменню супрацоўнікі райаддзела лічаць ратаванне людзей  на пажарах. За мінулы год супрацоўнікі РАНС выязджалі на пажары 18 разоў (у 2015 годзе – 24). З палаючых і задымленых дамоў вынеслі траіх чалавек, аператыўна адправілі ў бальніцу. Акрамя таго, супрацоўнікі РАНС  уратавалі ад вогненнай стыхіі 22 гаспадарчыя пабудовы на суму 87 тысяч рублёў.
Прафесія выратавальніка не даруе слабасці, не дазваляе адступаць ці сумнявацца. Трымацца ў форме і заўсёды быць гатовымі да любых надзвычайных сітуацый дапамагаюць штодзённыя заняткі па адпрацоўцы нарматываў баявога разгортвання, па фізічнай культуры.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *