В клуб «Ветеран» пришел Дед Мороз

Культура Общество

“Навагодні серпанцін”
Сабрацца разам падчас  святаў – добрая традыцыя, лічаць члены клуба “Ветэран”, які працуе ў раённым Цэнтры культуры. Вось і напярэдадні Новага года ветэраны на чале з кіраўніком клуба Галінай Мікалаеўнай Аляксеевай падрыхтавалі цікавае свята “Навагодні серпанцін”. І дапамаглі ім у гэтым самадзейныя артысты.
У раённы Цэнтр культуры ў гэты дзень сабраліся каля паўсотні чалавек: члены раённага таварыства Беларускай арганізацыі інвалідаў, ветэраны працы, а таксама ўсе жадаючыя. Вечар прайшоў весела, з песнямі, конкурсамі, жартамі і танцамі. На свята з добрымі віншаваннямі прыйшоў Дзед Мароз, які сярод прысутных выбіраў сабе Снягурку.
Для ветэранаў у гэты дзень было сапраўднае свята, нагода сустрэцца разам, пагаварыць, абмеркаваць навіны, сказаць шмат цёплых слоў, павіншаваць адзін аднаго.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *