Школу — с золотой медалью, на работу — с любовью: слово о Светлане Пиульской

Людзі і лёсы Экономика

Школу – з медалём, на работу – з любоўю
У Аграпрамбанку (разлікова-касавым цэнтры № 4 г. п. Шуміліна філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”) Святлана Пятроўна Піульская даўно не навічок: 16 снежня 2014 года яна адзначыла даволі шаноўны юбілей – 20-годдзе на адной рабоце. У банку. Вядзе тут самы, бадай, адказны ўчастак работы – сектар разлікаў. Праз яе праходзяць разлікі прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку і тых, у каго  цяжка з фінансамі.  Святлана Пятроўна даходліва падкажа маладому бухгалтару, параіць, як зрабіць лепш, больш выгадна для калектыву.
За плячыма ў яе тэхнікум і акадэмія. Пасля школы, якую закончыла з медалём, маладая дзяўчына  паступіла ў Ленінградскі прамыслова-эканамічны тэхнікум. Хто параіў такі выбар, няважна, галоўнае, што прафесія ёй па душы. Па прыездзе ў Шуміліна прыйшла праграмістам (па спецыяльнасці) у Аграпрамбанк. Было гэта ў 1994-ым, і з таго часу з калектывам не парывае. Працуючы ўжо ў банку, закончыла завочна Горацкую сельгасакадэмію па спецыяльнасці “эканоміка”.
Кантактная, уважлівая ў рабоце, С. П. Піульская даўно заслужыла павагу і гонар, бо працуе з любоўю, прафесійна, з веданнем справы. Якраз з нагоды юбілейнай даты ад філіяла атрымала грамату і каштоўны падарунак. Што ні кажы, а прыемна чалавеку, калі тваю працу заўважаюць, цэняць і аддаюць за гэта належнае.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *