Как ты встретил Новый год?

Общество

Як сустрэлі Новы год?
Як ты сустрэў Новы год? Гэта і ёсць, бадай, самае распаўсюджанае паслянавагодняе пытанне. Навагодняя тэма – галоўная тэма для абмеркавання ў любым калектыве пасля непрывычна доўгіх выхадных. Згадзіцеся, нават неяк няёмка сустракаць новы год у ложку, проста нечага будзе расказаць. Вось і апытанне, размешчанае ў нашай групе УКантакце, паказала, што ў сне Новы год не сустрэў ніхто. Не знайшлося і такіх, хто не памятае, як святкаваў, і тых, хто да гэтай пары святкуе. Весела навагоднюю ноч правялі 26,7% удзельнікаў апытання, спакойна (але не трэба забываць, што ў нас можа быць рознае ўяўленне пра спакой) – 46,7%. Гулялі да самай раніцы 26,6% апытаных. Нармальны, калі можна так выказацца, сярэднестатыстычны Новы год. Многія шумілінцы адзначылі асаблівую прыгажосць галоўнай ёлкі раёна.
На пытанне, ці хапіла вам выхадных, каб адпачыць, “так” адказалі 57,1% апытаных, “не” – 42,9%. А Новы год усё яшчэ ў паветры. Мы даядаем цукеркі з дзіцячых падарункаў, падмятаем іголкі пад ёлкай, глядзім навагоднія фільмы і чакаем 13 студзеня, каб адзначыць і стары Новы год. На ўсялякі выпадак.
Падлічыла Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №2 ад 09.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *