Аўтамабільная аптэчка

Новости Общество

Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла новы пералік змешчанага ў аптэчках першай дапамогі, які ўведзены са студзеня 2015 года.

У аўтамабільную аптэчку цяпер павінны ўваходзіць:

амонію раствор 10% — 1 мл №10 або 10% — 10 мл (40 мл) — 1 упакоўка;
ёду спіртавы раствор 5% — 10 мл (40 мл) або 5% — 1 мл №10;
бінты нестэрыльныя: 5 м х 5 см і 5 м х 10 см — па 2 упакоўкі;
бінт стэрыльны 5 м х 10 см;
бінт медыцынскі эластычны нестэрыльны трубчасты №1, 3 або 6;
вата гіграскапічная стэрыльная 50,0 г;
жгут кроваспыняльны Эсмарха;
лейкапластыр бактэрыцыдны: 2,5х7,2 см — 3 упакоўкі, 4х10 см (6х10 см) — 1 упакоўка;
лейкапластыр катушачны 1х500 см (2х500 см);
нажніцы тупаканцовыя 14 см;
пакет гіпатэрмічны ахаладжальны;
пальчаткі латэксныя аглядныя нестэрыльныя (стэрыльныя) №8 (L);
сурвэтка стэрыльная памерам 16х14 см (45х29 см) №1 — 4 упакоўкі.

Што змянілася?

колькасць і склад упаковак бінтоў і лейкапластыраў,
патрабаванні да стэрыльных сурвэтак,
з пераліку выключаны валідол і гліцэрыл трынітрат.

Увазе аўтаўладальнікаў: камплектацыя аптэчкі правяраецца супрацоўнікамі станцый дыягностыкі пры праходжанні тэхнічнага агляду.

Крыніца: пастанова Міністэрства аховы здароўя Беларусі №80 ад 4 снежня 2014 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *