Выездное заседание суда Шумилинского района собрало в Оболи полный зал

Закон Общество

Штраф і прымусовае лячэнне
У будынку Обальскага сельвыканкама прайшло выязное судовае пасяджэнне, на якое сабралася поўная зала абальчан, прычым большасць з прысутных – пенсіянеры. Перад судовым пасяджэннем яны абмяркоўвалі злачынства, між сабой казалі, што з-за такіх як Г. страшна не тое, што на вуліцу выйсці, а і дома быць. За  словамі пенсіянераў чулася надзея, што суд верне ім спакой і ўпэўненасць.
На лаве падсудных – 56-гадовая Г.
– Удава. Шматдзетная маці, – бойка прадставілася падсудная.
Усе кропкі над “і” хутка расставіла суддзя Алена Сініцкая. Высветлілася, што жанчына ў разводзе, а наконт шматдзетнасці праўда толькі ў тым, што яна  нарадзіла трох дзяцей, але бацькоўскіх правоў была пазбаўлена.
У ходзе  судовага пасяджэння “выплылі” і іншыя “цікавыя” факты з жыцця падсуднай. Карэнная віцяблянка была выселена з кватэры за даўгі па квартплаце (пасля гэтага і апынулася ў Обалі). Неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах і п’яныя скандалы. Прыцягвалася і да крымінальнай адказнасці.
Дзяржаўны абвінаваўца – намеснік пракурора раёна Андрэй Дзергачоў – расказаў прысутным пра чарговы ўчынак жанчыны: яна піла ў кампаніі, потым прадала суседцы-пенсіянерцы каўбасу за яшчэ адну бутэльку. Пасля выпітага зноў завітала да суседкі ў госці, дзе  пачала патрабаваць грошы і штурхнула 72-гадовую жанчыну.
Суд прызнаў Г. вінаватай, прысудзіў штраф памерам у 7,5  мільёна рублёў і прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
Надрукавана ў № 3 ад 13.01.2015 г.
Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *