Шумилинская демография. Кто родился в ноябре? Кто женился в ноябре?

Общество

У лістападзе нарадзіліся:
Аўсянкін Аляксей
(Прыазёрная);
Буржынская Марыя
(Пабеда);
Вялюга Аркадзь (Обаль);
Гаўрылаў Арцём (Шуміліна);
Гаўрылаў Дзяніс (Шуміліна);
Голубеў Ягор (Обаль);
Іўчанкаў Максім (Язвіна);
Сімакова Яна (Язвіна);
Усцінаў Мікіта (Шуміліна);
Федчанка Сяргей (Дабея);
Юрко Андрэй (Шуміліна).
У лістападзе на тэрыторыі раёна нарадзілася 11 дзетак. На чатырох маленькіх жыхароў пабагацеў райцэнтр, па два нованароджаныя зарэгістраваны на тэрыторыі Дабейскага, Обальскага і Светласельскага сельсаветаў.  Адно дзіця нарадзілася ў Лаўжанскім сельсавеце.

14 шлюбаў у лістападзе
На Шуміліншчыне лістапад стаў месяцам стварэння новай сям’і для 14 пар. Гэта на 6 менш, чым было летась. 10 шлюбаў было зарэгістравана ў аддзеле загсу райвыканкама, па два – у Дабейскім і Мікалаеўскім сельвыканкамах.
Самай маладой нявесце споўнілася 18 год, самаму маладому жаніху – 19. Былі сярод “маладых” і людзі больш саліднага ўзросту. Пажадалі аформіць афіцыйна свае адносіны мужчына і жанчына, якім больш за 60 год. Ну, што тут скажаш: каханню  ўсе ўзросты падуладныя!

Разводы
У лістападзе суд Шумілінскага раёна разгледзеў дзве справы аб скасаванні шлюбу. У разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У абодвух  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.  Яшчэ 15 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Страты
У лістападзе мінулага года ў раёне памерла 28 чалавек, у тым ліку 5 працаздольнага ўзросту. Па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту пайшлі з жыцця 10 чалавек, ад старасці – 6, ад анкалагічных захворванняў – 2,  ад хвароб органаў стрававання і дыхання – па аднаму. Ад знешніх прычын смерці памерлі чатыры жыхары раёна.
*   *   *
У лістападзе ў раёне адбылося адно дарожна-транспартнае здарэнне. Адзін чалавек з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены ў бальніцу.
Надрукавана ў № 3 ад 13.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *