Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Біятлон
У Раўбічах  прайшлі “Алімпійскія дні моладзі” па біятлоне. У спаборніцтвах прынялі ўдзел і шумілінскія біятланісты, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў. Лепшы вынік паказаў Кірыл Цюрын, які ў гонцы праследавання заняў трэцяе месца. Каманда Віцебскай вобласці, за якую выступалі і нашы землякі Кірыл Цюрын і Вольга Гаўрылкіна, выйграла змешаную эстафету.
Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшло першынство вобласці на грэка-рымскай барацьбе. Трое обальскіх барцоў (трэнер Пётр Ганушчанка) сталі чэмпіёнамі вобласці – Кірыл Драздоў (у вагавой катэгорыі 59 кг), Кірыл Чухноў (у вагавой катэгорыі 70 кг) і Вадзім Грачухін (у вагавой катэгорыі 75 кг). Хлопцы выканалі нарматыў кандыдатаў у майстры спорту.

Міні-футбол
Спартыўныя мерапрыемствы ў раёне, прысвечаныя Году моладзі, адкрылі спаборніцтвы па міні-футболе.  Выніковая турнірная табліца наступная: першае месца – ФК “Шуміліна”, другое – “Обаль”, трэцяе – “Мікіціха”, чацвёртае – ФК “Форвард”. Лепшым іграком турніру стаў Арсеній Каробчыц (ФК “Шуміліна”), лепшым галкіперам – Артур Давідоўскі (“Обаль”), лепшым бамбардзірам з чатырма галамі – Іван Астапенка (“Мікіціха”).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №4 ад 16.01.2015 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *