С 20 января выставка восковых фигур в Шумилино

Новости

Выстава васковых фігур у Шуміліне
З 20 студзеня ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі бу-дзе ладзіцца выстава васковых фігур “Кола гісторыі” з калекцыі Музея Петрапаўлаўскай крэпасці  (г. Санкт-Пецярбург).
На выставе плануецца экспанаваць 30 васковых фігур вядомых гістарычных асоб. Сярод іх вялікія рэфарматары (Іван IV Грозны, Пётр I, Мікалай II), палітычныя дзеячы XX стагоддзя (Сталін, Чэрчыль, Ленін), геніі літаратуры і музыкі (Пушкін, Моцарт).
Вобразы гістарычных экспанатаў выставы – гэта шчаслівыя, але часцей самотныя гісторыі вядомых людзей, большая частка якіх легла ў аснову твораў літаратуры і кіно. Для розных пакаленняў учынкі тых ці іншых гістарычных герояў з’яўляюцца прыкладам і арыенцірам у сучасным жыцці, іншыя, насупраць, – прыкладам супярэчлівасцяў і авантурызму. Гісторыя ў сваіх вядомых асобах сама паўстае перад намі ва ўсёй дакладнасці і праўдзівасці.
Экспазіцыя стылізаваная тэматычнымі матэрыяламі, што спрыяе адчуванню атмасферы эпохі. З гістарычнай дакладнасцю рэканструяваны касцюмы і дробныя аксесуары. Такім чынам наведвальнікам бу-дзе прапанаваны займальны спосаб знаёмства з мінулым.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №4 ад 16.01.2015 г.



2 комментария по теме “С 20 января выставка восковых фигур в Шумилино

  1. выставка восковых фигур будет работать до 8 февраля.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *