Старшеклассники из Никитихи осваивали стратегию лазертага

Молодёжь

Стратэгія бою
Падчас зімовых канікул вучні 8-10 класаў Мікіціхіскай СШ адправіліся ў Віцебск, каб пагуляць у лазартаг. Мы прыехалі на абсталяваную пляцоўку, нам выдалі спецыяльную лазарную зброю – і мы пачалі распрацоўваць сваю камандную стратэгію. Мы захапілі “агнявыя кропкі”,  актывізавалі “бомбу”, ліквідавалі “боса”. За  дзве гульні ў лазартаг мы адчулі сябе сапраўднымі  героямі з камп’ютарнай гульні.
Дадому вярталіся стомленыя, але задаволеныя. Па дарозе мы зноў  пачалі  спрачацца пра стратэгію гульні. А зараз усе з нецярпеннем чакаем наступнай гульні ў лазартаг.
А. СТАШОНАК, вучань 9 класа Мікіціхінскай СШ.
Надрукавана ў №4 ад 16.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *